Дво́рышча — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 14 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, у басейне ракі Прыпяць, прыкладна за 1 км на паўночны захад ад вёскі Шарэйкі.
Плошча паверхні возера 0,11 (0,24Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км². Даўжыня 1,32 (1,4) км, найбольшая шырыня 0,12 (0,2) км, даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, стужкападобнай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі пераважна высокія, пясчаныя, вышынёй да 1 м. Месцамі берагі забалочаныяИванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.. Возера Дворышча злучаецца пратокай з возерам Цімошышча і ручаём з возерам Малое на ўсходзе.
У возера водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, карась, язь, лінь, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура — С. 80. — С. 172.
Ліст карты N-35-143. Выданне 1976 г.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.
Катэгорыя:Азёры Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці