АМАП (Атрад міліцыі асобага прызначэння; ) — спецыяльнае падраздзяленне міліцыі палка Патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для рашэння задач забеспячэння правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, задушэнні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задач АМАПа з’яўляецца забеспячэнне сілавой падтрымкі органаў следства, унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі.
У сучаснай Беларусі АМАП часта выкарыстоўваюць як інструмент рэпрэсій. У лістападзе 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнання структур ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час задушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі.
Гісторыя спецпадраздзялення Першае падраздзяленне было створана ў Мінску ў 1988 годзе, а ў абласных цэнтрах былі ўтвораны роты і ўзводы АМАПа.
Ва УУС Мінска з лютага 1995 года таксама пачаў дзейнічаць атрад міліцыі асобага прызначэння, які дыслакаваўся ў Мачулішчах. Узімку 2002 года, з улікам набліжанасці да сталіцы, рэгіянальны АМАП быў перададзены ў падраздзяленне ГУУС Мінгарвыканкама.
Але праз тое, што ў Мінскай вобласці праводзіцца вялікая колькасць масавых мерапрыемстваў, забеспячэнне правапарадку на дзевяць гадоў стала абавязкам асабовага склада тэрытарыяльных падраздзяленняў унутраных спраў — участковых інспектараў, аператыўнікаў, супрацоўнікаў іншых службаў. 17 студзеня 2011 года быў падпісаны загад аб стварэнні падраздзялення АМАП Мінаблвыканкама. Камандзірам атрада прызначылі Мікалая Максімовіча.
На запыт «Радыё Свабода» ў 2014 годзе пасля публікацыі сайту газеты «Салідарнасць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Беркуту», прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не каментуе нізкаякасныя сачыненні на вольную тэму, размешчаныя ў інтэрнэце». Тым не менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Беркута» ў радах АМАПа. Выданне «Новы Час» працягнула журналісцкі цыкл расследаванняў і ў 2021 годзе, выявіла яшчэ больш такіх асоб.
Міжнародныя санкцыі Супрацоўнікі АМАП неаднаразова траплялі пад міжнародныя санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 года Еўрапейскі Саюз унёс у Чорны спіс Еўрасаюза Дзмітрыя Балабу, Леаніда Жураўскага, Міхаіла Дамарнацкага, Максіма Міховіча — камандзіраў адпаведна мінскага, віцебскага, гомельскага і брэсцкага АМАПCouncil Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I. Гэтыя ж супрацоўнікі былі ўключаныя ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі, Канады і ШвейцарыіSearching for subjects of sanctions. ЗША ўнеслі Дзмітрыя Балабу ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб 2 кастрычніка, а 23 снежня пад амерыканскія санкцыі трапіў і мінскі АМАП.
27 студзеня 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць падраздзялення «ў сувязі з працяглымі грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, а таксама яго падтрымкай парушэння Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».
Патрабаванні да кандыдатаў
Атрад камплектуецца з ліку супрацоўнікаў МУС, КДБ, ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама асоб, звольненых у запас з узброеных сіл, унутраных войскаў МУС і пагранічныя службы. Прыём на службу ў атрад міліцыі асобага прызначэння ажыццяўляецца на конкурснай аснове.
Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў: грамадзянства Рэспублікі Беларусь; узрост да 25 гадоў; наяўнасць поўнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі ; добрая фізічная падрыхтоўка адсутнасць судзімасці і адміністрацыйных спагнанняў у кандыдата і яго блізкіх сваякоў, а таксама звестак у тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па месцы жыхарства кандыдата, якія кампраметуюць яго; станоўчыя характарыстыкі кандыдата з усіх месцаў яго службы, вучобы і працы; прыдатнасць па стане здароўя.
Камандзіры Уладзімір Іванавіч Арцёмаў (лістапад 1988 — чэрвень 1990) Аляксандр Аркадзьевіч Кудзін (чэрвень 1990 — студзень 1999) Аляксандр Мікалаевіч Французаў (студзень — лістапад 1999) Юрый Мікалаевіч Падабед (лістапад 1999 — ліпень 2008) Юрый Хаджымуратавіч Караеў (ліпень — кастрычнік 2008) Аляксандр Валянцінавіч Лукомскі (з кастрычніка 2008) Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба (з мая 2016)
Аналагі
Беларусь Алмаз Альфа САХР АСАМ
Крыніцы
Катэгорыя:АМАП Катэгорыя:Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь