Гісторыя Манголіі — апісанне гісторыі Манголіі, дзяржавы ва Усходняй Азіі са старажытных часоў да сучаснасці.
Дагістарычны перыяд
Палеаліт
У Манголіі на месцазнаходжаннях адкрытага тыпу (Нарыйн-Гол-18 і іншых) знойдзены моцна карадзіраваныя галечныя прылады тыпу чопераў, чопінгаў, пралад з дзюбкай, галечных , масіўных скрэблаўДеревянко А. П. Древнейшие миграции человека в Евразии // Евразийское культурное пространство. Актуальные проблемы археологии, этнологии, антропологии: Материалы докладов ведущих учёных на V (L) Российской (с международным участием) археолого-этнографической конференции студентов и молодых ученых, Иркутск, 4-9 апреля 2010 г. — Иркутск: Изд-во «Оттиск», 2010. — 214с.. Найстаражытныя пласты ў пячоры утрымліваюць каменныя прылады, датаваныя ўзростам не менш за 5000 тысяч гадоў тамуТашак В. И. Нижнепалеолитические материалы горы Хэнгэрэктэ в контексте нижнего палеолита Центральной и Восточной Азии // Вестник Бурятского государственного университета, 2011..
Ніжнія гарызонты 6-7 стаянкі Харганын-Гол-5 у Паўночнай Манголіі могуць быць аднесены да фінальнага . Гарызонт 5 характарызуецца спалучэннем сярэднепалеалітычных у першасным расшчапленні і верхнепалеалітычных тыпаў прылад. Згодна з радыёвуглеродным аналізам узрост культурнага гарызонту 5 старэйшае за 40 тысяч гадоў таму. На падставе комплексаў стаянкі Харганын-Гол-5 упершыню на тэрыторыі Паўночнай Манголіі можа быць вылучаны комплекс прыкмет, характэрных для сярэдняга палеаліту. Прылады гарызонту 4 тыповыя для ранняга Хаценович А. М., Рыбин Е. П., Гладышев С. А., Маркин С. В. Вариабельность орудийного набора палеолитической стоянки Харганын-Гол-5 в Северной Монголии.
Стаянкі Талбор-4 (пласт 4-5-6) і Талбор-16 (пласт 6)The Northern Route for Human dispersal in Central and Northeast Asia: New evidence from the site of Tolbor-16, Mongolia , 2019 у (Паўночная Манголія) адносяцца да зыходнага (Initial) этапу верхняга палеаліту (IUP). Талбор-21 мае некаторае падабенства з помнікамі ранняга верхняга палеаліту у Горным Алтаі і ў цэнтры Тыбету. У раёне , асабліва ўздоўж схілаў гары Біндер у даліне Хурхіін Гола, знаходзяць сыравіну, з якой маглі быць выраблены знойдзеныя каменныя прылады. Закругленыя скрабкі і трохкутныя наканечнікі ідэнтычныя тым прыладам, што былі выяўлены ў Мойлтын Аме. Костка каня з раёна датуецца ўзростам 41 340 — 40 353 гадоў да цяперашняга часу, костка дзікага быка — узростам 40 905 — 39 436 гадоў да цяперашняга часу. Костка, знойдзеная ў пласце 6 на паселішчы Тулбур-4 у даліне Тулбурыін Гола, датаваная ўзростам 37 400 ± 2600 лет да цяперашняга часуГунчинсурэн Б. Поселения Рашаан Хад и Тулбуриин Гол в Монголии // Гуманитарный вектор. № 3 (35). 2013. С. 10—12.
На адкрытым месцазнаходжанні знойдзена пярэдняя частка , падобнага да кітайскіх , і архаічных Салхит / SalkhitKaifu, Yousuke (2012). «Fossil Record of Early Modern Humans in East Asia». Palaeoenvironmental Changes and Human Dispersals in North and East Asia during MIS3 and MIS2. Яе ўзрост — 34 950—33 900 гадоў (з верагоднасцю 95 %, калібраваная дата). Узор назвалі Mongolanthropus. Генетыкам вызначылі Thibaut Devièse et al. Compound-specific radiocarbon dating and mitochondrial DNA analysis of the Pleistocene hominin from Salkhit Mongolia , 30 January 2019. Ядзерны аналіз узору паказаў, што салхіцкая асобіна была жанчынай. Выкарыстанне статыстыкі f3 і D паказала, што яна была цесна звязана з індывідумам Цяньюань з Кітая, які жыў 40 тысяч гадоў таму, але мае больш алеляў з заходнімі і паўночна-ўсходнімі еўразійцамі, чым . У Салхіцкага індывідума выяўлена да ∼2 % неандэртальскага прымешку, пры гэтым неандэртальскі радавод змяшчаецца ў даўжэйшых участках ДНК, чым у сучасных еўразійцаў. Прыблізна 0,2—0,3 % геному Салхіта паходзіць ад дзянісаўскага чалавека, пры гэтым дзянісаўскі радавод ідэнтыфікаваны ў даўжэйшых участках ДНК (>0,2 ), чым у сучасных усходне-еўразійскіх геномаў. Гэта першае сведчанне аб дзянісаўскай прымешцы Homo sapiens у верхнім плейстацэне ва Усходняй Еўразіі, у адрозненне ад Заходняй Еўразіі, дзе не знойдзена ніякіх доказаў дзянісаўскай інтрагрэсіі ў ранніх ці пазнейшых Homo sapiensDavid López Herráez et al. Reconstructing Neandertal population history by targeted enrichment of variable positions in their nuclear genomes // European Society for the study of Human Evolution (ESHE) 9th Annual Meetingю Liège, Belgium, 19th-21st September, 2019.
З часоў верхняга палеаліту захаваліся пячорныя малюнкі ў у Eleanora Novgorodova, Archäologische Funde, Ausgrabungsstätten und Skulpturen, in Mongolen (catalogue), pp. 14-20 і ў у Баян-Хангорскім аймаку.
Неаліт і медны век
Неалітычнае земляробчае паселішча выяўлена на тэрыторыі . Знаходкі з захаду Манголіі, якія адносяцца да таго ж перыяду, уключаюць толькі часовыя паселішчы паляўнічых і збіральнікаў.
Насельніцтва меднага века паводле антрапалагічных параметраў было мангалоідным на ўсходзе сучаснай Манголіі і еўрапеоідным на захадзе.
Бронзавы век
У II тысячагоддзі да н. э. на працягу бронзавага веку ў заходняй Манголіі адчуваўся ўплыў карасукскай культуры. Да гэтага перыяду адносяцца шматлікія і міні-курганы, вядомыя пад назвай «керэгсюрэн»; паводле іншых тэорый, «аленныя камяні» датуюцца VIII - VII стагоддзяў да н.э. Протамангольскія плямёны, якія пражывалі у Манголіі, стварылі так званую Н. Наваан, Бронзовый век Восточной Монголии, 1975История Монголии, Том 1, 2003. Тэрыторыя рассялення плітачнікаў была незвычайна шырокая: ад Байкала, на поўначы, да Ордаса і перадгор’яў Нань-Шаня (магчыма, і Тыбету) на поўдні, і ад Хінгана на ўсходзе, да перадгор’яў Алтая на захадзеАрхеология Забайкалья . Культура пліткавых магіл была самай усходняй з значных стэпавых культур . Цэнтр распаўсюджвання культуры — Манголія, і Унутраная Манголія. Помнікі сустракаюцца ў Манголіі, у паўднёвым Прыбайкаллі і Забайкаллі ад Саян да Маньчжурыі, на Малым Хінгане, плато Вэйчань, у паўночна-заходнім Кітаі (Сіньцзяне).
Жалезны век Буйны пахавальны комплекс жалезнага веку V — III стагоддзяў да н.э., які выкарыстоўваўся таксама і пазней, у часы сюну, даследавалі археолагі каля ва Убсунурскім аймаку.
Да XX стагоддзя некаторыя гісторыкі меркавалі, што скіфы паходзілі з МанголііThe Mysterious Scythians Burst Into History . У VI — V стагоддзях да н. э. вобласць пражывання скіфаў даходзіла да захаду Манголіі. Мумія 30-40 гадовага скіфскага ваяра, даўнасцю каля 2500 гадоў, са светлымі валасамі, была знойдзена ў мангольскай частцы Алтайскіх горArcheological Sensation-Ancient Mummy Found in Mongolia.
Старажытны перыяд
Хунну (209 да н. э. — 93 н . э.)
Кітайцы качэўнікаў на поўначы качэўнікаў агулам называлі «бэйдзі», г.зн. паўночныя варвары, тым не менш ёсць падставы меркаваць, што сярод іх былі не толькі манголы, але і маньчжуры.
Кожны народ атрымліваў сваю назву ад імя заможнага дома, які кіраваў імі. У пастаянных міжусобных войнах плямёны Манголіі часам заключалі паміж сабой і саюзы, прычым звычайна рабілі набегі на Кітай, які дасылаў дары кіраўнікам плямёнаў, адкупаючыся ад іх уварванняў. Калі з 480 г. да н . э. Кітай падзяліўся на сем надзелаў, качэўнікі Манголіі нярэдка служылі адным удзелам супраць іншых. Такі парадак рэчаў яшчэ больш навучыў набегам качэўнікаў на Кітай, а кітайцы пачалі агульнымі сіламі адціскаць іх на поўнач.
За тры стагоддзі да н. э. тры моцныя надзелы, прагнаўшы паўночных качэўнікаў, умацаваліся ад іх доўгімі сценамі, пасля аб’яднання Кітая пад уладай Цынь Шыхуандзі гэтыя асобныя сцены былі злучаныя ў Вялікую Кітайскую сцяну. У адціснутых на поўнач качэўнікаў да 214 годзе да н . э. утварыліся тры моцныя ханствы: ва Усходняй Манголіі — Дунху, у Сярэдняй Манголіі, — самае вялікае, Хунну, ад Ордаса па ўсёй Халсе, і на захад ад Ордаса — Юэчжы.
Уладар Хунну, Модэ-шаньюй (209—174), заваяваў Дунху, рассеяў Юэчжы (арыяў) і аб’яднаўшы пад сваёй уладай усю прастору ў Цэнтральнай Азіі, заснаваў імперыю хуннаў, распаўсюджвачыюся ад межаў Маньчжурыі на ўсходзе да казахскіх стэпаў на захадзе і ад Вялікай сцены на поўдні да цяперашніх межаў Расіі на поўначы.
У 202 годзе Модэ пачаў спусташальныя набегі на Кітай, якія скончыліся тым, што кітайскі двор прызнаў туранскага хана раўнапраўным і абавязаўся выдаваць за яго сваіх князёўнаў, пасылаючы штогод вызначаную колькасць падарункаў. Пры пераемніках Модэ кітайцы прыбвалі з кгязёўнамі і навучылі хунскіх валадароў кіраваць на падставе законаў, спаганяць падаткі і весці пісьмовыя ведамасці. З 71 да н.э. узніклі нязгоды пры кіруючым двары хуннаў, значна аслабілі яго. Узвысіліся крыху хунны зноў толькі пры Хуханье-шаньюе (57-31) і існавалі самастойна яшчэ каля двух з паловай стагоддзяў; затым паўднёвыя вобласці іх ханства паддаліся Кітаю, паўночныя загінулі цалкам ад міжусобіц.
З ранніх пратамангольскіх плямёнаў вылучаецца племянны саюз сяньбі, які заключыў з Кітаем у сярэдзіне I стагоддзя н. э. саюз супраць Паўночнай Хунну. Першае сур’ёзнае паражэнне сянбійцы наносяць хунну у 87 годзе н . э. У пачатку II стагоддзя сяньбійцы ўжо настолькі моцныя, што здзяйсняюць набегі на Кітай, аднак церпяць пастаянныя няўдачы.
Сяньбійская дзяржава (93 н. э. — 234 н . э.)
У 141 годзе нарадзіўся вялікі сянбійскі палкаводзец і імператар Таньшыхуай. Імператарам (старэйшыны) сяньбі ён становіцца ў 14-гадовым узросце, праз 2 гады ён наносіць страты дзінлінцам і поўнае паражэнне хунну і выцясняе іх з забайкальскага стэпу. У 166 годзе Таньшыхуай адбівае кітайцаў, якія ўварваліся ў зямлі сяньбі. Памёр першы імператар манголаў ў 181 годзе. Сяньбійская дзяржава Тоба-Вэй праіснавала да сярэдзіны трэцяга стагоддзя.
Жужаньскі каганат (330—555)
Жужаньскі каганат — дзяржава качавых манголамоўных народаўКляшторный С. Г. Формирование древнетюркской государственности: от племенного союза до первого Тюркского каганата, якія панавалі ў стэпах Цэнтральнай Азіі ў 330—555 гг. Прыдворны гісторык дынастыі Паўночная Вэй паведамляе, што пануючае племя ўяўляла сабой галіну сяньбі.
Прафесар філалогіі і падарожнік Маціяс Кастрэн меркаваў, што ў 1-2-м тысячагоддзях да н . э. у працэсе перасялення народаў самаедскія плямёны былі выцесненыя цюркамі з межаў Саянскага нагор’я на поўнач, дзе яны далі пачатак такім народам як ненцы, энцы, нганасаны, селькупы. Частка ж самадыйцаў, якія засталіся на поўдні, згодна з «паўднёвай гіпотэзай», пасля ўвайшла ў склад такіх буйных народаў Паўднёвай Сібіры, як сібірскія татары, тувінцы, хакасы, шорцы і інш. Цюркскія плямёны, якія прыйшлі з Заходняй Сібіры паступова выціснулі і асімілявалі іншыя народы. Некаторыя манголы, угры, самадыйцы асіміляваны цюркскімі мігрантамі. У сярэдзіне I тысячагоддзя н . э. іранамоўныя скіфы, якія засялялі тэрыторыю Цэнтральнай Азіі цалкам асіміляваны цюркамі.
У 552 годзе цюркі разбілі жужаньскае войска і ў 555 годзе Жужаньскі каганат спыніў існаванне. Пасля заняпаду Жужаньскай дзяржавы частка жужаняў сышлі на ўсход, іншая частка засталася на тэрыторыі сучаснай Манголіі.История Монголии. Том I (2003)История Улан-Удэ (2012)
Цюркскі перыяд (555—848)
Цюркскі каганат (552—603) На змену жужаням прыйшлі цюркі, якія падпарадкавалі ўвесь паўночна-заходні край, паўднёва-ўсходнімі і паўднёвымі стэпамі валодалі спачатку манголамоўныя кідані, потым кумосі; узнікалі і іншыя дынастыі, якія кіравалі пад эгідай кітайцаў і атрымлівалі ад іх як свае тытулы, так і падтрымку сваёй улады. У перыяд Танскай дынастыі (620—901) асабліва ўзмацнілася племя хуйхэ, або уйгураў.
Усходне-цюркскі каганат (603—744) Усходне-цюркскі каганат (603—744) — дзяржава качавых«ТЮРКСКИЙ КАГАНАТ» в Советской исторической энциклопедии цюрак. У 603 годзе адбыўся распад Цюркскага каганата на Заходні і Усходні.
Уйгурскі каганат (742—848)