І́ндыя (, іншыя мянушкі: Ві́лі — , Кі́ці — Таксама называлася Вілардам () у артыкуле The Washington Post «It’s a Wrap for Barney’s Holiday Gift» і ў прэс-рэлізе на сайце Белага дома; 13 ліпеня 1990 — 4 студзеня 2009) — чорная котка, якая належала 43-му прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу малодшаму і першай лэдзі Лоры Буш. Жыла ў сям’і прэзідэнта Буша амаль два дзесяцігоддзі.
Сям’я Бушаў набыла Індыю, чорную амерыканскую караткашэрсную котку для двайнят Барбары і Буш, калі ім было па 9 гадоў. Калі сёстры адправіліся ў каледж, котка засталася з Лорай і Джорджам. Лора Буш казала, што Індыя — яе любімы хатні гадунец.
У Белым доме У студзені 2001 года Індыя пераехала з тэхаскага губернатарскага асабняка ў Белы дом. Маладзейшага рудага ката Эрні (), названага так у гонар Эрнэста ХэмінгуэяХэмінгуэй быў гаспадаром шасціпальцых котак, і котак з полідактыліяй часам завуць «коткамі Хэмінгуэя» (). См. , , Буш з сабой не ўзяў, адправіўшы яго ў Брэнтвуд сябрам сям’і, бо Эрні драпаў мэблю і Буш асцерагаўся за каштоўную абстаноўку Белага дома. Індыі ж кіпцюры былі выдалены. Параўноўваючы Эрні і Індыю, Буш казаў, што «у Эрні больш свабоднага духу», тым часам як Індыя — спакайнейшая котка.
У Індыі імя коткі шмат хто палічыў абразай. У 2001 годзе актывісты кіравальнай партыі БДП (Бхаратыя джаната парты) мітынгавалі побач з амерыканскім консульствам у Мумбаі з плакатам «Містар Прэзідэнт, не рабіце памылкі. Індыйцы — не коткі, індыйцы — ільвы», патрабуючы прыбраць котку з афіцыйнага сайта Белага дома. Актывісты нацыяналістычнай партыі Баджранг-Дал у знак пратэсту назвалі Джорджам Бушам шчанюка, правядучы для гэтага адмысловую цырымонію называння, і заклікалі іншых таксама зваць сабак Бушам. У Калькуце члены мітынгавалі перад амерыканскім консульствам, дэманструючы белую котку з таблічкай «Буш». У ліпені 2004 года дэманстранты абвясцілі імя коткі абразай нацыі і ў знак пратэсту спалілі перад Керальскім заканадаўчым сходам пудзіла Буша. Консульства ЗША ў Мумбаі апраўдвалася тым, што імя «Індыя», дадзенае чорнай котцы, было ўтворана ад «індыйскага чарніла» (тушы).
Паводле дадзеных афіцыйнага сайта Белага дома, котка была названа не ў гонар краіны ці тушы, а ў гонар бейсбольнага гульца Рубена Сьера «Эль Індыя», у той час, калі ён гуляў у камандзе , якая належала Бушу. Мянушка котцы была абрана дачкой Буша Барбарай. Апроч імя Індыя ў коткі была і мянушка Вілі. Прадстаўнік прэс-службы Лоры Буш на пытанне, навошта котцы трэба другое імя, адказвала што «Гэта Тэхас, тут ва ўсіх ёсць мянушкі. Губернатар усім дае мянушкі, нават сваёй котцы». Лора Буш тлумачыла, што котку клічуць Вілі, бо «імя „Індыя“ занадта складана паўтараць».
Нягледзячы на тое, што Індыя жыла ў Белым доме ў прэзідэнцкай сям’і, яна ўвесь час знаходзілася ў цені больш вядомых Барні і міс Бізлі. Хоць Індыя пад імем Вілі і здымалася ў некаторых фільмах з сабакам Барні, але іграла ў іх толькі другарадныя ролі. Падчас прэзідэнцтва Буша сабакі атрымвалі значна больш увагі прэсы. Лора Буш казала, што котка жыве на верхнім паверсе, таму прэса і бачыць яе рэдка. Прадстаўнікі прэс-службы Белага дома тлумачылі параўнальна малую колькасць фатаграфій Індыі тым, што яе вельмі складана злавіць для фатаграфавання, «амаль гэтак жа складана, як », і тым, што яна замкнута і не любіць знаходзіцца ў цэнтры ўвагі.
Смерць
Сям’я Буша мела намер пакінуць Белы дом разам з жывёламі ў студзені 2009 года, але Індыя, не паспеўшы пераехаць, ціха памерла ў Белым доме 4 студзеня 2009 года ва ўзросце 18 гадоў. У заяве да прэсы прэс-сакратар Лоры Буш Салі Мак-Донау адзначыла, што сям’я была глыбока засмучана смерцю коткі. У прэс-рэлізе было сказана, што «Індыя была любым сямейнікам Бушаў на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў. Яе будзе вельмі бракаваць». Неўзабаве пасля смерці коткі ў Белы дом заехаў Барак Абама і ўсе згадкі пра Індыю ў біяграфіі Буша на афіцыйным сайце Белага дома прыбралі.
Гл. таксама Барні (сабака) Міс Бізлі (сабака)
Каментарыі
Спасылкі
Афіцыйная біяграфія коткі для дзяцей на сайце Whitehouse.gov Індыя на сайце Presidential Pet Museum
Катэгорыя:Белы дом Катэгорыя:Знакамітыя каты