Уру́чча (, ) — колішняя вёска на паўночны ўсход ад Мінска па дарозе на Барысаў, пры вытоку ракі Сляпянка. З 1978 года часткова ў складзе Мінска, з 1987 года цалкам. Вясковая забудова знесена, цяпер гарадская забудова.
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) вёска пазначаная як Урэчча ("Уречье"). На картах ХІХ ст. ужо Уручча ("Уручье").
Паводле І. Яшкіна, назва Уручча можа значыць лагчыну, дзе цячэ некалькі ручаёў, месца злівання малых рэк. Таксама можа значыць выгоду, прыволле, зручнае месца для сельскай гаспадаркі.
Ёсць наддзесенскі бранскі тапонім Уручча ("Уручье").
Гісторыя Вёска вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя, належала да маёнтка Смалявічы ўласнасці Радзівілаў, уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 126—127..
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Сустракаліся назвы: , .
У 1800 годзе ўласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла У 1815 годзе ў арэндзе А. Ваньковіча. У 1858 годзе вёска, уласнасць князя . У 1860-я гады было 4 двары.
Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета. Паводле перапісу 1897 года была вёска Уручча і андаселле Шафарня-Урэчча. Паводле перапісу 1917 года было 2 аднайменныя вёскі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадзецкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, у часе якой было рэпрэсавана прынамсі 6 жыхароў вёскі. Адзін рэпрэсаваны ў 1928 годзе.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
За гады савецкай улады побач з вёскай вырас аднайменны пасёлак. Вёска і пасёлак уваходзілі ў склад Зеленалужскага сельсавета Мінскага раёна. У 1978 годзе пасёлак Уручча ўключаны ў межы горада Мінска.
9 жніўня 1979 года вёска ўвайшла ў склад новаўтворанага Бараўлянскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. У 1987 годзе вёска Уручча ўключана ў склад Мінска. Па ўключэнні ў склад горада вясковыя вуліцы займелі назвы вуліца і завулак Футбалістаў. Вёска цалкам знесена пры будаўніцтве мікрараёна Уручча ў 1980-я гады.
Насельніцтва
1800 год — 2 двары, 19 жыхароў 1897 год — 16 двароў, 119 жыхароў; аднаселле Шафарня-Урэчча, 1 двор, 7 жыхароў 1908 год — 14 двароў, 118 жыхароў; аднаселле, 1 двор, 8 жыхароў 1917 год — вёска, 19 двароў, 151 жыхар; другая вёска, 12 двароў, 69 жыхароў (у абодвух вёсках толькі беларусы) 1941 год — 40 двароў, 150 жыхароў
Сучаснасць Назву Уручча маюць мікрараён і станцыя мінскага метрапалітэна, вуліца Уручская, парк. Захаваліся вясковыя могілкі.
Вядомыя асобы Юрый Кустоў (нар. 1948) — беларускі архітэктар. Сяргей Гаўрылавіч Пінчук (нар. 1952) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска