Палеалогаўскае адраджэнне (Палеалогаўскі рэнесанс) — перыяд у гісторыі візантыйскага мастацтва з 1261 па 1453 год, які супадае з часам праўлення дынастыі Палеалогаў, апошні ўзлёт культуры ў гісторыі Візантыі. Пачаўся пасля захопу Міхаілам VIII Канстанцінопаля і аднаўлення Візантыйскай імперыі, калі пачаліся шырокія працы па аднаўленні сталіцы.

У гэтую эпоху дарагая мазаіка ўсё часцей саступае месца фрэскам. Аднак менавіта ў гэты час быў пабудаваны і ўпрыгожаны знакаміты манастыр Хора, мазаіка і фрэскі якога лічацца непераўзыдзенымі помнікамі палеалогаўскай эпохі.

Павялічваецца колькасць сюжэтаў іканапісу, у пошуках новых тэм майстры ўсё часцей звяртаюцца да апакрыфічных Евангелляў (гэта значыць не прынятых афіцыйнай царквой)История Византии (Культурный аспект) / Искусство Византии / Византия — культура, история и искусство.

Да прадстаўнікоў эпохі Палеалогаўскага адраджэння можна аднесці Феафана Грэка.

Навукоўцы спрачаюцца аб тым, ці мог бы палеалогаўскі рэнесанс плаўна перайсці ў сапраўднае Адраджэнне.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Да твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палеалогаўскага адраджэння адносіцца, напрыклад, часткова захаваная мазаіка «Дэісус» у Храме Святой Сафіі.

Жывапіс Прыкладам жывапісу эпохі Палеалогаўскага адраджэння з'яўляецца фрэска «Белы анёл», якая знаходзіцца ў манастыры Мілешава, размешчаным у СербііWhite Angel, Ressurection fresco .

Архітэктура У часы палеалогаўскага адраджэння пабудовы ствараліся ўжо значна менш маштабныя, чым у папярэднія эпохі. Да помнікаў архітэктуры эпохі палеалогаўскага адраджэння адносяць Манастыр Хора, найболей захаваны візантыйскі помнік архітэктуры. Манастыр Хора ўваходзіць у пералік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКАChora, Chora Museum, Church of Holy Savior in Chora, Chora Church, Kariye Camii, Byzantine Church, Byzantine Architecture.

Літаратура

Спасылкі Мастацтва Візантыі IX—XII стст. Палеалогаўскае адраджэнне. Гісторыя Візантыі (Культурны аспект)

Катэгорыя:Палеалогі Катэгорыя:Мастацтва Візантыі