Катало́нская Рэспу́бліка (, , ), таксама проста Катало́нія (, , ) — дзяржава на Іберыйскім паўвостраве, якая аднабакова абвясціла пра незалежнасць. Каталонская Рэспубліка не была прызнаная міжнароднай супольнасцю і разглядаецца як рэгіён і частка Каралеўства Іспанія.

Гісторыя Маштабны палітычны крызіс у Іспаніі пачаўся, пасля таго як каталонскія лідары 1 кастрычніка, насуперак рашэнню Канстытуцыйнага суда, правялі рэферэндум аб незалежнасці. Урад Каталоніі сцвярджаў, што пры яўцы ў 43 % за незалежнасць прагаласавалі 90,18 % удзельнікаў, супраць — 7,83 %. Яшчэ 1,98 % тых, хто прыйшоў на ўчасткі кінулі ў скрынкі пустыя бюлетэніnashaniva.by.

Парламент Каталоніі прагаласаваў за рэзалюцыю, якая дэкларуе незалежнасць ад Іспаніі, 27 кастрычніка. За незалежнасць прагаласавалі 72 дэпутаты, супраць выступілі 10, яшчэ двое ўстрымалісяnashaniva.by.

Па абвяшчэнні незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі, Сенат Іспаніі задзейнічаў артыкул 155 Канстытуцыі Іспаніі 1978 года, што дазваляе іспанскаму ўраду ўвесці прамое кіраванне над Каталоніяй. Неўзабаве пасля гэтага іспанскі прэм’ер-міністр Марыяна Рахой распусціў Парламент Каталоніі, звольніў Выканаўчы Савет Каталоніі і прызначыў датэрміновыя рэгіянальныя выбары на 21 снежня 2017 года.

Прэм’ер Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў аб зняцці з пасады кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона і паабяцаў дабіцца прызнання каталонскай дэкларацыі незалежнасці незаконнай. Пазбавіліся сваіх пасад усе члены каталонскага ўрада, а таксама многія іншыя чыноўнікі, у ліку якіх кіраўнік паліцыі Каталоніі Жузэп Луіс Трапэра, які лічыўся саюзнікам лідараў Каталоніі, што выступалі за аддзяленне рэгіёна. Мадрыд абвінавачвае яго ў мяцяжы з-за невыканання абавязкаў па ахове супрацоўнікаў нацыянальнай паліцыі Іспаніі ад удзельнікаў пратэстаў перад рэферэндумам аб незалежнасці.

Пра непрызнанне аддзялення рэгіёну выказаліся лідары большасці вядучых краін свету. Дзяржаўны дэпартамент ЗША заявіў, што Каталонія з’яўляецца неад’емнай часткай Іспаніі. У Еўрапарламенце заявілі, што ніколі не прызнаюць незалежнасць Каталонііnashaniva.by.

Адхілены ад пасады ўладамі Іспаніі кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон і пяць яго міністраў 30 кастрычніка з’ехалі ў Бельгіюnashaniva.by.

31 кастрычніка Канстытуцыйны суд Іспаніі адмяніў дэкларацыю аб незалежнасці Каталонііnashaniva.by.

2 лістапада Нацыянальная судовая калегія Іспаніі прыняла рашэнне аб арышце васьмярых чальцоў урада Каталоніі, які быў адхілены ад улады пасля абвяшчэння незалежнасці. У іх ліку — былы віцэ-прэзідэнт рэгіёну Урыал Жункерас. Яны былі змешчаныя пад арышт без права на выхад пад заклад. Былы кіраўнік урада рэгіёну Карлес Пучдэмон і яшчэ чатыры члена ўрада на пасяджэнне суда не з’явіліся. Пракуратура Іспаніі запрасіла еўрапейскі ордар на іх арыштnashaniva.by.

На датэрміновых выбарах у парламент Каталоніі 21 снежня большасць па суме месцаў зонў атрымалі партыі, якія выступаюць за незалежнасць рэгіёна (яўка выбаршчыкаў склала 82%). Тры незалежніцкія партыі: левая ERC, правацэнтрысцкая Junts per Catalunya і крайне левая CUP — разам здабылі 70 месцаў у парламенце. Для атрымання абсалютнай большасці ў парламенце Каталоніі трэба мець 68 мандатаў. Былы кіраўнік жэнералітэта Каталоніі Карлес Пучдэмон, адпраўлены Мадрыдам у адстаўку пасля абвяшчэння рэгіёнам незалежнасці, заявіў, што Каталонская Рэспубліка перамагла манархіюnashaniva.by.

Заўвагі

Спасылкі Government of Catalonia Parliament of Catalonia

Катэгорыя:Праекты дзяржаў Катэгорыя:Каталонія Катэгорыя:Гісторыя Каталоніі Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2017 годзе Катэгорыя:2017 год у палітыцы Катэгорыя:2017 год у Іспаніі Катэгорыя:Кастрычнік 2017 года