Мікенскія шахтавыя грабніцы — тып грабніц, якія пачынаюць з'яўляцца ў Грэцыі ў канцы сярэднеэладскага перыяду, каля 17 ст. да н. э. Змесціва шахтавых грабніц характарызуецца выключным багаццем пахавальных дароў, што асабліва кантрастуе з ранейшымі вельмі сціплымі пахаваннямі.
Мяркуецца, што шахтавыя грабніцы звязаныя з хваляй ахейскіх прышэльцаў на Балканы і Пелапанес. Альтэрнатыўны пункт гледжання выказаў Л. С. Клейн: на яго думку, шахтавыя грабніцы звязаныя з міграцыяй з поўначы іншага індаеўрапейскага народа, які апынуўся меншасцю сярод грэкаў і неўзабаве растварыўся сярод іх.
На змену шахтовым грабніцам у 15 ст. да н. э. прыйшлі толасы.
Спасылкі «Микенская Греция. Раннеэлладский период (XXX—XXIII стст. да н. э.)» «Микенская Грэцыя. Микены» на сайте «Древний мир» А Бартонек. Путь к шахтовым гробницам The Shaft Graves
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Грэцыі Катэгорыя:Грабніцы Катэгорыя:Еўропа бронзавага веку Катэгорыя:Эгейская цывілізацыя