Цім — карта Курскай вобласці () — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Цімскага раёна Курскай вобласці Расіі.

Насельніцтва — 3003 чал. (2017).

Размешчаны ў вярхоўях ракі Цім (басейн Дона), на аўтадарозе А144 Курск — Варонеж, за 35 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Шчыгры (на лініі Курск — Варонеж) і за 75 км на ўсход ад Курска. З 1779 па 1924 год — павятовы горад Цімскага павета Курскай губерні.

Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1938 года.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Курскай вобласці