Пірагоўская вуліца — пешаходная вуліца ў цэнтральнай частцы горада Мсціслава Магілёўскай вобласці.
Пірагоўская вуліца ўпершыню згадваецца ў 1645 годзе. Назву, верагодна, атрымала з прычыны таго, што выводзіла на дарогу, што вяла ў бок сучаснай вёскі Пірагова. За савецкім часам перайменавана ў вуліцу Урыцкага. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» частцы вуліцы вернута гістарычная назваУ Мсціславе да «Дажынак» дзвюм вуліцам вярнулі гістарычныя назвы.
Размяшчэнне Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Размешчана паміж вуліцамі Савецкай і Пралетарскай, да якіх паралельна. Пачынаецца ад скрыжавання з Кармеліцкай вуліцай у яе пешаходнай частцы каля былога кляштар езуітаў, перасякае вуліцы Леніна, Камсамольскую, Калініна ў яе пешаходнай частцы, з паўночнага захаду прымыкае плошча Пятра Мсціслаўца, пасля скрыжавання з вуліцай Варашылава пераходзіць у вуліцу вуліцу Урыцкага. Даўжыня вуліцы складае каля 450 м.
Забудова
Няцотны бок
(вул. Кармеліцкая, 14) — будынак былой мужчынскай гімназіі (XIX стагоддзе) —
(вул. Леніна, 30) — сабор Святога Аляксандра Неўскага (1870) — № 5 (вул. Калініна, 27) — гандлёвыя рады (пачатак ХХ стагоддзя) —
Цотны бок
(вул. Леніна, 28) — будынак былой земскай управы (канец XIX — пачатак XX cтагоддзя) — (вул. Калініна, 21) — будынак Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта. № 6 — Палац шлюбаў і ўрачыстасцей. Перабудаваны да Дажынак-2016 з будынка кінатэатра «Мір».
Паркі Квартал паміж вуліцамі Кармеліцкай і Леніна займае парк Міру.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мсціслава