Гандлёвыя рады — будынкі ў цэнтры г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасах вуліца Калініна, 27 і вуліца Пірагоўская, 5. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы.
Архітэктура Ансамбль гандлёвых радоў — помнік эклектычнай архітэктуры. У ix выкарыстаны элементы стыляў мадэрн i неакласіцызму.
Гандлёвыя рады ўяўляюць сабой аднапавярховыя прамавугольныя ў плане будынкі злучаныя паміж сабой. Галоўныя фасады выходзяць на вуліцы Пірагоўскую, Красную i Камсамольскую. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны паясы з сухарыкамі, атыкі, аркатурныя паяскі. Вонкавыя сцены члянёны плоскімі лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі вокнамі без ліштваў.
Літаратура — С. 303
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Мсціслава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мсціслава Катэгорыя:Вуліца Калініна (Мсціслаў) Катэгорыя:Пірагоўская вуліца Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Гандлёвыя рады Беларусі