Шыпо́ўка — ручай у Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Сажа).
Даўжыня ракі 18 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 55 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 м/км. Пачынаецца за 1,2 км на ўсход ад вёскі Юраўка, вусце за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Галавічы. Рэчышча на працягу 4,5 км ад вытоку каналізаванае. Каля аграгарадка Трылесіна на рацэ створана сажалка (плошча 0,18 км²). Асноўны прыток — ручай Прадзерка (справа).
Літаратура
Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 г. Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г.
Катэгорыя:Рэкі Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Проні