Фёдар Іванавіч Махаўцоў (, Гомель — ) — беларускі мастак, графік.

Біяграфія Нарадзіўся 19 верасня 1917 года ў Гомелі.

Вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы (1938—1941)Гомельский художник Моховцов Федор Иванович.

Жыў і працаваў у Гомелі, удзельнічаў у мастацкім афармленні горада да святочных мерапрыемстваўПочётные ГОМЕЛЬчане: рисунком Ленина эн заменил памятник.

Член Саюза мастакоў СССР.

Памёр 5 жніўня 1988 годаМахаўцоў (Мохаўцаў) Фёдар Іванавіч.

Творчасць З 1946 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх выстаўках. Акрамя станковай графікі, працаваў таксама ў жанры акварэльнага пейзажу. Яго пейзажы прысвечаны Гомелю і Гомельшчыне, рачным прасторам Сожа, жыццю партовых працаўнікоў (1957—1970). Асноўныя творы — серыя работ, выкананых у тэхніцы малюнка, прысвечаных працаўнікам Гомельскага паравознага дэпо (1945), партрэты герояў Сацыялістычнай Працы, чыгуначнікаў, машыністаў, кавалёў, фармоўшчыкаў, слесараў (1950—1953). У шэрагу партрэтаў мастак адлюстраваў людзей калгаснага сяла: «Настаўнік», «Калгасны вартаўнік» (1955), «Малады калгаснік» (1956) і інш.

Літаратура

Спасылкі Моховцев Фёдор Иванович // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Акварэлісты СССР Катэгорыя:Акварэлісты Беларусі