Еўфімід () — старажытнагрэчаскі вазапісец і ганчар канца VI — пачатку V ст. да н. э. з Афін, прадстаўнік групы вазапісцаў-піянераў.

Біяграфія

Еўфімід лічыцца адным з найбольш буйных вазапісцаў ранняга перыяду чырвонафігурнага стылю. Вядома пра яго суперніцтва з іншым вядомым вазапісцам — Еўфроніем. На адной са сваіх ваз Еўфімід пакінуў нават подпіс: «Еўфімід, сын Паліяса, намаляваў гэта, як гэта ніколі не ўмеў Еўфроній».

Вядомыя творы: Амфара з выявай двух маладых жанчын, якія дамагаюцца юнака, што скраў іх сяброўку. Дзяржаўны антычны збор. Мюнхен Амфара з выявай танцуючага гулякі. Дзяржаўны антычны збор. Мюнхен

Спасылкі Евфимид на сайте Античного искусства Классический период в искусстве Древней Греции

Катэгорыя:Вазапісцы Старажытнай Грэцыі