Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАН Украіны — навукова-даследчы інстытут у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Уваходзіць у склад Заходняга навуковага цэнтра НАН Украіны. Размешчаны ў Львове.

Інстытут — адзіная ва Украіне акадэмічная навукова-даследчая ўстанова, у якой сумесна працуюць аддзелы гістарычнай, сацыякультурнай і літаратурна-мовазнаўчай спрамаванасці. Утвораны ў 1951 годзе, першы дырэктар (1951—1953) — Аляксей Несцярэнка. Да 20 студзеня 1993 года меў назву «Інстытут грамадскіх навук АН УССР».

У Інстытуце ёсць бібліятэка, архіў, унікальныя базы дадзеных, у тым ліку картатэкі слоўніка ўкраінскай мовы XIV—XV ст., крыніцазнаўчыя картатэкі Івана Крыпякевіча і Мірона Кардубы. Экспазіцыя і фонды археалагічнага музея, дзякуючы штогадовым экспедыцыям, папаўняюцца каштоўнымі экспанатамі — помнікамі археалогіі Галіцыі і Валыні.

Структура Аддзел археалогіі і археалагічны музей; Аддзел гісторыі сярэдніх вякоў; Аддзел новай гісторыі Украіны; Аддзел найноўшай гісторыі з Сектарам даследаванняў украінскага нацыянальнага руху; Аддзел ўкраінскай мовы; Аддзел украінскай літаратуры; Цэнтр даследаванняў украінска-польскіх адносін.

Кіраўнікі інстытута Мікалай Рамановіч Літвін — дырэктар Інстытута з 2013 г., доктар гістарычных навук, прафесар Яраслаў Дзмітрыевіч Ісаевіч (1936—2010), акадэмік НАН Украіны

Супрацоўнікі У інстытуце працуе каля 100 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку больш за 20 дактароў навук і больш за 50 кандыдатаў навук, сярод якіх акадэмікі і члены-карэспандэнты НАН Украіны.

Дынаміка колькасці супрацоўнікаў інстытута: 1951 — 47 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 6 дактароў навук і 12 кандыдатаў навук; 1971 — 61 навуковы супрацоўнік, 7 дактароў і 27 кандыдатаў навук; 1991 — 84 навуковых супрацоўніка, 10 дактароў і 30 кандыдатаў навук; 2001 — 71 навуковы супрацоўнік, 13 дактароў і 35 кандыдатаў навук.

Вучоны савет З 1994 года ў Інстытуце дзейнічае спецыялізаваны вучоны савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый (Д 35.222.01) па спецыяльнасцях «Гісторыя Украіны» (07.00.01), «Усеагульная гісторыя» (07.00.02) і «Этналогія» (07.00.05).

Літаратура Петегирич В. М. Інститут українознавства імені І. Крип’якевича НАН України // Луцький О. Інститут суспільних наук АН УРСР у другій половині 80-х — на початку 90-х років XX століття: пошуки нових орієнтирів // Україна: культурна спадщина, національна свідомість, державність. — 2013. — № 23. — С. 653—670.

Катэгорыя:Этнаграфія Катэгорыя:Навуковыя ўстановы ў Львове Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны