Міёмба — від лясістай саванны ў паўднёвай частцы Афрыкі. Міёмбавае рэдкалессе класіфікуецца як біём трапічных і субтрапічных лугоў, саван і кустарнікаў згодна з тыпалогіяй Сусветнага фонду дзікай прыроды. Адрозниваецца перавагай відаў роду Brachystegia (назва якога на мове суахілі гучыць як «міёмба») з дыяпазонам ад вільготнага клімату да паўсухога і ад трапічнага да субтрапічнага або нават ўмеранага. Характэрна, што дрэвы скідаюць лісце на працягу кароткага перыяду ў сухі сезон для памяншэння страты вады, і распускаюць новае лісце акурат перад пачаткам сезону дажджоў з багатай залацістай і чырвонай гамай колераў, маскіруючы хларафіл, што нагадвае колеры восені ўмераных шырот.

Экарэгіёны міёмбавага рэдкалесся Ангольскае міёмба (Ангола) Цэнтральнае міёмбавае рэдкалессе (Ангола, Бурундзі, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Малаві, Танзанія, Замбія) Усходняе міёмбавае рэдкалессе (Мазамбік, Танзанія) Паўднёвае міёмбавае рэдкалессе (Малаві, Мазамбік, паўднёвая Замбія, Зімбабвэ)

Флора і фаўна Пераважаюць дрэвы з роду Brachystegia. Нягледзячы на працяглы сухі сезон (і малую колькасць ападкаў у некаторых раёнах) лес з’яўляецца домам для многіх відаў, у тым ліку некалькіх эндэмічных відаў птушак. Міёмба таксама забяспечвае харчаванне і прытлак млекакормячым, напр. саваннавы слон, Lycaon pictus, Hippotragus niger, Alcelaphus lichtensteinii.

Галерэя

Літаратура Bruce M Campbell. ed. 1996. The Miombo Transition: Woodlands & Welfare in Africa, CIFOR, ISBN 979-8764-07-2, standard reference on the description & uses to which animals and man put these savanna woodlands.

Катэгорыя:Экарэгіёны Афрыкі Катэгорыя:Паўднёвая Афрыка