Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, адна з цэнтральных вуліц горада. Названа ў імя Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філосафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Да 1922 года называлася вуліцай Свярдлова, раней таксама звалася Падгорнай і вуліцай Новы РынакПереименования улиц Минска.
Уся забудова вылучаецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьВ МИНСКЕ БУДЕТ СВОЙ АРБАТ «Вечерний Минск».
Гісторыя
Сучасная вуліца ўзнікла ў канцы XVIII стагоддзя, больш выразна сфарміравалася паводле праектнага плану 1797—1800 гадоў. Ішла ад Новага рынка да гарадской заставы (раён скрыжавання з вул. Валадарскага) і звалася Лошыцкай. З 1840-х гадоў — Базарнай, бо за гарадской заставай на вуліцы быў рынак. З сярэдзіны XIX стагоддзя ранейшая драўляная забудова стала паступова замяняцца каменнай. З другой паловы XIX стагоддзя і да 1922 года звалася Падгорнай. Тым часам вуліцу працягнулі да скрыжавання з Серпухаўскай (Свярдлова). Функцыянальны характар вуліцы змяніўся на адміністрацыйны ў пачатку XIX стагоддзя — на ёй размясціліся аддзяленне банка, паліцэйскае кіраванне, таварыства Чырвонага крыжа, Мінскі гарадскі тэатр, Марыінская жаночая гімназія, архірэйскі падворак і іншыя грамадскія аб’екты. Да 1913 года забудова Падгорнай пераважна была каменнай, але на некаторых участках вуліцы сустракаліся і драўляныя хаты.
Да 1922 года вуліца называвалася ў імя СвярдловаУлица Карла Маркса, у 1922 годзе перайменавана ў імя Карла Маркса. У 1920-1930-я гады да старых будынкаў падчас рэканструкцыі дабудавалі адзін-два паверхіВ поисках утраченного «СБ-Беларусь Сегодня».
У гады нямецкай акупацыі вуліца называлася Kommandantur straße. Забудова вуліцы моцна пацярпелая падчас Вялікай Айчыннай вайны. У паваенны перыяд часткова адноўлена, часткова нанова забудавана 4—5-павярховымі жылымі і адміністрацыйнымі будынкамі.
Размяшчэнне
Праходзіць у Ленінскім раёне Мінска ад мяжы з Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнамі да мяжы з Партызанскім раёнам.
Праходзіць ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы. Перасякае вуліцы: Валадарскага, Камсамольскую, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейскую.
Праходзіць паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Кірава практычна паралельна ім.
Побач з вуліцай Карла Маркса размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна, Купалаўская і Кастрычніцкая.
Рух транспарту Рух транспарту на значнай частцы вуліцы аднабаковы. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Па рашэнні Мінгарвыканкама вуліца Карла Маркса стане першай пешаходнай вуліцай Мінска. У 2012 пачнецца першы этап рэканструкцыі ад вуліцы Валадарскага да Камсамольскай. Вуліца стане пешаходнай сувяззю паміж Мінскім чыгуначным вакзалам, бульварам па вуліцы Леніна і гістарычным цэнтрам.
Характэрныя будынкі і збудаванні Нумарацыя дамоў — ад вуліцы Свярдлова. Большасць будынкаў 4-х і 5-павярховыя і пабудаваны ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
На вуліцы Карла Маркса размяшчаецца шэраг вышэйшых дзяржаўных устаноў Беларусі (Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь), корпус № 2 Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, пасольствы, разнастайныя грамадскія аб’екты.
На скрыжаванні з вуліцай Энгельса знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, на скрыжаванні з вуліцай Чырвонаармейскай — Цэнтральны Дом афіцэраў. Паміж імі на вуліцу Карла Маркса выходзіць Александраўскі сквер.
Па няцотным баку
Ад Свярдлова да Валадарскага
Да рэвалюцыі на рагу з вул. Каломенскай (Свярдлова) знаходзіліся тры двухпавярховыя каменныя будынкі, у якіх размяшчаліся жаночая лячэбніца, пральня, бляхарня, пякарня і булачная, жылыя памяшканні. Далей два каменныя аднапавярховыя будынкі займала Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа (вул. Падгорная № 3).
Напачатку 50-х гг. XX ст. старая забудова знесена, пачатак участку адышоў пад праезную частку вуліцы Свярдлова.
№ 1 (Свярдлова № 5) — будынак (1953 год, арх. Р. Гегарт), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней на гэтым месцы размяшчалася Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа, заснаваная губернатарам А. А. Трубяцкім. Пачала працаваць з 1903 года. У склад абшчыны ўваходзілі старэйшая і 14 штатных сясцёр міласэрнасці, якія даглядалі за хворымі ў бальніцах, ваенным лазарэце і на прыватных кватэрах. У 1904 годзе на існуючых пры абшчыне курсах адбыўся першы выпуск сясцёр міласэрнасці. У тым жа годзе выпускніцы адправіліся на Далёкі Усход і ў Самару, куды прыбывалі параненыя з руска-японскага фронту. Атрад мінскіх сясцёр міласэрнасці ў 1908 годзе ўдзельнічаў у барацьбе з халерай у Мазырскім павеце, у 1910 годзе змагаўся з тыфам, шкарлятынай і воспай у Мінскай губерні, у 1911 годзе выехаў на дапамогу якія галадалі ў Акмалінскую, Табольскую і Закаспійскую губерні. Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа ў 1911 годзе арганізавала ў горадзе хуткую дапамогу, у 1914 годзе пабудавала для лякарні новы двухпавярховы каменны будынак на 40 месцаў. З пачаткам першай сусветнай вайны сфарміравала і адправіла на фронт шпіталь на дзвесце коек, пазней пашырыла яго да васьмісот.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы абшчыны сясцёр міласэрнасці па праекце архітэктара Р. Гегарта ўзведзены чатырохпавярховы будынак. у якім цяпер знаходзяцца Мінскі абласны суд і прыёмная Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
№ 3 — чатырохпавярховы будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У 1930-я гг. трохпавярховы жылы дом з бакалейнай крамай быў надбудаваны. Цяпер тут размяшчаецца Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
(Валадарскага № 20) — будынак, у якім размяшчалася народная міліцыя ці Чырвоны домКарла Маркса (Подгорная) от Свердлова (Коломенской) до Володарского (Серпуховской) (пачатак XX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней тут размяшчаліся гарадская паліцэйская ўправа, вышукное аддзяленне, павятовая земская ўправа, адрасны стол, камітэт апякунства аб народнай цвярозасці і павятовы з’езд земскіх начальнікаў. Сёння ў гэтым будынку размяшчаецца Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Ад Валадарскага да Камсамольскай Да рэвалюцыі гэты квартал быў падзелены напалам Захар’еўскім завулкам, якія злучаў вуліцы Захар’еўскую (пр. Незалежнасці) і Падгорную (Карла Маркса). Захар’еўскі завулак цяпер не існуе. Праходзіў ён прыкладна ад пешаходнага праходу пад аркай каля крамы «Падпісныя выданні», што на пр. Незалежнасці, і ўздоўж левага фасада дома № 17 па вуліцы К. Маркса. Ад Серпухаўскай (Валадарскага) да Захар’еўскага завулка на вуліцу Падгорную (К. Маркса) выходзілі два каменныя двухпавярховыя будынкі з жылымі памяшканнямі, яткай, каўбаснай крамай і складам каўбасыКарла Маркса (Подгорная) от Володарского (Серпуховской) до Комсомольской (Богадельной) .
Таксама на гэтым участку размяшчаліся жылыя драўляныя і каменныя хаты, гаспадарчыя пабудовы, сад. Частка дарэвалюцыйнай забудовы пры паваеннай рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай (Багадзельнай) адышла пад праезную частку.
№ 7 (Валадарскага № 19) — трохпавярховы будынак (канец XIX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 9 — трохпавярховы будынак (пачатак XX ст.; 1950-я), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У 1950-я гады будынак быў надбудаваны да трох паверхаў.
№ 11 — будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. № 13а —
№ 15 — будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
— дом Ленскага, будынак былога Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў (пачатак XX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней у гэтым будынку размяшчаліся: Рускі грамадскі сход, тэатральная зала, більярд, малочная крама, жылыя памяшканні. Мінскае таварыства аматараў вытанчаных мастацтваў размясцілася тут у 1899 годзе. З 1917 года ў гэтым будынку дзейнічала друкарня Земскага саюза. Падчас Вялікай Айчыннай вайны частка будынка была страчана. У 1948 годзе ў інстытуце «Белдзяржпраект» у майстэрні У. Вараксіна архітэктарам Нікоравым выкананы праект аднаўлення будынка, у адпаведнасці з якім быў надбудаваны трэці паверх.
— дом Мунвеза (канец XIX ст.), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У будынку знаходзілася кіраванне электратэхнічнай канторы «Інжынер» (сама кантора размяшчалася на рагу вуліц Захар’еўскай (пр. Незалежнасці) і Петрапаўлаўскай (Энгельса), 88/26). Кантора была заснавана Першай паўночна-заходняй арцеллю тэхнікаў, інжынераў, каморнікаў, ляснічых, аграномаў. Абслугоўвала памешчыцкія гаспадаркі — узводзіла для іх жалезабетонныя пабудовы.
— дом Кругера (1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У гэтым будынку размяшчалася крама Ф. М. Барсука, дзе гандлявалі машынамі для цэментава-пясочнай вытворчасці, шалямі, пажарнымі інструментамі, помпамі, маторамі — нафтавымі і лакамабілямі, млынавымі машынамі і інш. Ф. М. Барсук узначаліў таксама галоўную кантору па продажы медыка-механічнага зубалячэбнага абсталявання і металічных ложкаў варшаўскіх фабрык. № 21а — № 23 (Камсамольская № 34) — будынак (першая палова XX ст.; 1940—1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Ад Камсамольскай да Леніна № 25 (Камсамольская № 29) — будынак (пачатак XX ст.; 1946Пашпарт дома), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. № 27 — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1956Пашпарт дома), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 29 — будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі (1879 год), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Сямікласная Марыінская жаночая гімназія адкрыта ў 1899 годзе. Марыінскай яна звалася таму, што адносілася да ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі Фёдараўны. У 1912 годзе ў каменным двухпавярховым будынку займалася 560 вучаніц. Выпускніцы атрымлівалі права працаваць хатнімі настаўніцамі і адкрываўся доступ да Вышэйшых жаночых курсаў без іспытаўВ поисках утраченного. Сярод вучаніц жаночай гімназіі народная артыстка СССР Лідзія Ржэцкая, народная артыстка БССР Вера Пола, камерная спявачка Ірма Яўнзем. У 1920-х — пачатку 1930-х гадоў будынак належаў палітэхнікуму, з сярэдзіны 30-х — Дзяржаўнай карціннай галерэі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў дабудаваны трэці паверх. Цяпер у будынку — паштовая служба і Музей сувязі.
№ 31 — эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, будынак былой Мінскай вышэйшай партыйнай школы (1937 год), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Мінская вышэйшая партыйная школа, створаная ў 1956 годзе на базе Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ, займалася падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай партыйных, савецкіх і камсамольскіх працаўнікоў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачанні. У сувязі з забаронай Вярхоўным Саветам БССР дзейнасці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі ў 1991 годзе спыніла сваю дзейнасцьМинская Высшая партийная школа ЭКОНОМИКА.BY.
№ 33 (Леніна № 16) — будынак Белкамунбанка (1932, арх. Максімаў, Бранштэйн; 1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Адна з першых савецкіх новабудоўляў. Газета «Звязда» 7 чэрвеня 1927 года пісала пра яго ў нататцы «Пабудова вялікага дому ў Мінску»Война и мир в нашем доме:
А 1 верасня 1928 года газета «Рабочий» (цяпер «Советская Белоруссия») паведаміла:
Дом меў дробавы нумар 43/36, на першым паверсе размяшчаўся магазін «Масла, малако, сыр».