Ford Fusion — кампактны аўтамабіль B-класа. Выпускаўся еўрапейскім аддзяленнем кампаніі Ford з 2002 па 2012 год.
Апісанне Дэбютаваў у сакавіку 2002 года. Створаны на базе Fiesta. У іх агульная платформа, агульныя вузлы і агрэгаты. Адрозніваюцца толькі дызайн, архітэктура салона і налады падвесак. Багажнае аддзяленне ў Ford Fusion — 337 літраў (на 53 літры больш, чым у Fiesta). Аб'ём можна павялічыць да 1175 літраў, склаўшы задні шэраг сядзенняў (складваецца ў прапорцыі 60/40).
У 2005 годзе быў праведзены рэстайлінг: змяніліся пярэдні і задні бамперы, молдынгі, светлавыя прыборы, дызайн пярэдняй панэлі і вонкавыя люстэркі задняга віду. Вонкавыя люстэркі задняга віду павялічыліся на 30% (да рэстайлінга на Fusion ставілі люстэркі ад Fiesta).
На Ford Fusion усталёўваліся бензінавыя рухавікі 1,25 (75 к.с.), 1,4 (80 к.с.) і 1,6 (100 к.с.) і турбадызельныя 1,4 TDCi (68 к.с.) і 1,6 TDCi (90 к.с.); каробкі перадач — механічная, аўтаматычная і рабатызаваныя. Пярэдняя падвеска — незалежная (МакФерсан), задняя — паўзалежная (тарсіённая бэлька).
Тэхнічныя характарыстыкі Ford Fusion: 1,25 1,4 1,6 1,4 TDCi 1,6 TDCi Аб’ём, см³ 1242 1388 1596 1399 1560 Магутнасць, кВт (к.с.) пры аб/хв 55 (75) пры 6000 59 (80) пры 5700 74 (100) пры 6000 50 (68) пры 4000 66 (90) пры 4000 Макс. круцільны момант, Н·м пры аб/хв 110 пры 4000 124 пры 3500 146 пры 4000 160 пры 2000 204 пры 1750 Макс. хуткасць, км/г 159 163 178 158 176 Разгон 0-100 км/г, с 15,5 14,0 11,1 16,3 12,9 Выдатак паліва, л горад 8,6 8,5 9,0 5,7 5,5 шаша 5,1 5,3 5,3 4,1 4,0
Бяспека
Мадыфікацыі EcoSport (2003–2012)
У 2003 годзе для рынка Паўднёвай Амерыкі дэбютаваў кампактны красовер Ford EcoSport на базе Ford Fusion. Знешні выгляд стылістычна прыбліжаны да амерыканскага Ford Escape: новая святлатэхніка і рашотка радыятара. Аўтамабіль таксама атрымаў ахоўныя накладкі на бамперы, парогі і колавыя аркі. Запасное кола размешчана на задніх дзвярах. Салон амаль ідэнтычны Ford Fusion. Рухавікі, трансмісія і падвеска таксама агульныя з Fusion. Акрамя таго, Ford выпусціў 2,0-літровую версію 4x4, з рухавіком і трансмісіяй ад Mazda Tribute.
Продажы + Статыстыка продажаў Ford Fusion у Еўропе
У Беларусі + Статыстыка продажаў у Беларусі 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 62 134 87 324 109 109 125 148
Спасылкі
Гл. таксама
Ford Fiesta Ford Fusion (Паўночная Амерыка)
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Fusion