Помнік Вітаўту Вялікаму — помнік у цэнтры г. Каўнас Каўнаскага павета Літвы.

Гісторыя Створаны скульптарам Вінцасам Грыбасам. Першапачаткова пастаўлен ў 1932 годзе на тэрыторыі Літоўскай ваеннай акадэміі ў Панямуне да 500-годдзя са смерці вялікага князя. Частка Літвы была акупавана Польшчай у 1920-я гг., таму ёй надавалася асаблівая ўвага. Заказчыкі патрабавалі, каб на помніку была фігура паляка: «Паляк не можа перанесці велічы Вітаўтаса Вялікага, таму заплюшчвае вочы з боку Вітаўтаса, каб яго не бачыць, ён няшчыра прыніжаецца. Пастава паляка павінна адлюстроўваць ягоную прыгнечанасць, расчараваны позірк накіраваны ў бок Вітаўта, быццам ён просіць літасці»Помнік Вітаўту Вялікаму ў Каўнасе выклікаў нечаканую дыскусію.

У час Другой сусветнай вайны помнік быў знішчаны.

У 1990 годзе па ініцыятыве грамадзянскага руху Aukuras помнік быў адноўлены. Была зробленая дакладная копія помніка, фігуры воінаў, аднак, былі выкананыя ў бронзе. Паколькі ў Панямуне стаялі казармы савецкіх войскаў, помнік устанавілі каля мэрыі Каўнаса. У ніжнюю частку помніка ўмантавалі камень з поля, дзе адбывалася Грунвальдская бітва. На помніку была размешчана шыльда з надпісам «Паколькі ў Літве знаходзіцца армія акупантаў, на ранейшым месцы помнік усталяваць нельга, а калі савецкую армію выведуць, помнік павінны вярнуць на ягонае ранейшае месца», аднак, пасля сыходу савецкіх войскаў помнік застаўся ў Каўнасе.

Апісанне Вітаўт, абапёршыся на меч, глядзіць удалячынь. Пастамент з ім па вуглах трымаюць на сваіх спінах постаці пераможаных ворагаў: русіна, паляка, крыжака і татарына. Помнік стаіць на скрыжаванні вуліцы Л. Сапегі і пешаходнай , побач з будынкам Каўнаскага гарадскога самакіравання, тварам да сада каля Музычнага тэатра.

Катэгорыя:Славутасці Каўнаса Катэгорыя:Помнікі манархам Катэгорыя:Помнікі Літвы Катэгорыя:З’явіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:1932 год у Літве Катэгорыя:1990 год у Літве