Паўлінава вока рыжае начное (Aglia tau) — еўра-азіяцкі від паўлінавочак падсямейства Agliinae. На кожным крыле маецца вялікае фіялетавае вочка, у цэнтры якога размешчаны белы малюнак у выглядзе грэчаскай літары t — таў — адсюль навуковая назва віду.
Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла — 30-39 мм Размах крылаў самцоў 50-55 мм, а самак — 65-80 мм. Самкі буйней самцоў.
Асноўны фон крылаў — памяранцава-карычневы. Афарбоўка ярка-жоўтая у самак і больш цёмная, рыжаватая — у самцоў.
Пасярэдзіне кожнага крыла знаходзіцца буйная вочкавая пляма белага колеру, акружаная сіне-фіялетавым і чорным кольцамі. Гэтыя плямы на пярэдніх і задніх крылах прыкладна роўнага памеру, у адрозненне ад блізкага віду - Aglia japonica. Вусікі самцоў — грабеньчатыя.
Aglia tau
Aglia tau f. melaina
Распаўсюджанне Еўропа, Еўрапейская частка Расіі, Сібір, Прыамур’е, Усходняя Азія.КРАСНАЯ КНИГА РЕСПУБЛИКИ КОМИ — Павлиноглазка рыжая Паўночная мяжа арэала праходзіць па 62 градусе паўночнай шыраты. Від адсутнічае на Брытанскіх астравах. У Японіі, на поўдні Сахаліна і Паўднёвых Курылах насяляе блізкі від - Aglia japonica Leech, 1889, які адрозніваецца буйнымі вочкавымі плямамі на задніх крылах і прыметна больш дробнымі вочкавымі плямамі на пярэдніхDubatolov V.V. 1991..
Месцапражыванні Разрэджаныя змяшаныя і драбналістыя лясы, пойменныя дубровы, лісцяныя лясы параснікавага паходжання. Матылёк сустракаецца лакальна.
Час лёту Развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з красавіка да сярэдзіны чэрвеня. Аднак, вельмі рэдка можна сустрэць свежых матылькоў таксама і ў жніўні.
Біялогія Самкі малаактыўныя, вялікую частку жыцця праводзяць седзячы на раслінах. Самцы актыўныя ў пошуках самак не толькі ў цёмны час сутак, але і днём, адшукваюць іх з дапамогай ферамонаў. Матылі маюць рудыментарны хабаток і не харчуюцца.
Размнажэнне Стадыя вусеня з мая да пачатку жніўня. Вусень першых узростаў з двума рожкамі на спіне. Пасля трэцяй лінькі яны знікаюць. Дарослы вусень зялёны, бакавая паласа і кольца за галавой жоўтыя, дыхальцы чырвоныя.
Маладыя вусені жывуць групамі, пазней вядуць адзіночны спосаб жыцця. Зімуе кукалка у бурым грушападобным кокане.
Кармавыя расліны Кармавыя расліны вусеня: дуб, цёрн, бяроза (Betula), вольха чорная (Alnus glutinosa), вольха шэрая (Alnus incana), бук, вярба казіная (Salix caprea), рабіна звычайная (Sorbus aucuparia) і ліпа драбналістая (Tilia cordata), яблыня.
Падвіды і формы Падвід: Aglia tau amurensis Jordan, 1911 Падвід: Aglia tau homora Jordan, 1911 Падвід: Aglia tau tau (Linnaeus, 1758) Форма: Aglia tau ab. ferenigra Th. Форма: Aglia tau ab. melaina Gross
Заўвагі па ахове Від занесены ў Чырвоную кнігу Украіны.
Галерэя
Спасылкі Vlindernet waarneming.nl Lepidoptera of Belgium
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Паўлінавочкі