Хіетаніемі (; ) — дзяржаўныя могілкі ў Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі.
Уключаюць вялікія вайсковыя могілкі з секцыяй магіл салдатаў, што загінулі ў Зімовай вайне (1939—1940), Другой сусветнай вайне (1941—1944) і Лапландскай вайне (1944—1945). У цэнтры вайсковых могілак знаходзяцца магілы невядомага салдата і маршала Карла Манергейма.
У перакладзе з фінскай мовы Хіетаніемі азначае «пясчаная каса», такую назву могілкі атрымалі з прычыны таго, што яны знаходзяцца на мысе, размешчаным у цэнтральный частцы Хельсінкі.
Могілкі з’яўляюцца папулярным турыстычным месцам, асабліва сярод фінаў, якія наведваюць магілы сваякоў, што загінулі ў войнах, або магілы знакамітых фінаў, пахаваных тут.
Чатыры іншыя могілкі непасрэдна мяжуюць з Хіетаніемі, складаючы з імі адзіны комплекс: яўрэйскія могілкі, мусульманскія могілкі, «Вялікія» праваслаўныя могілкі і Мікольскія праваслаўныя могілкі.
Вядомыя пахаваныя
Прэзідэнты Фінляндыі thumb|''Магіла У. К. Кеканена
Лаўры Крысціян Рэландэр Карл Густаў Эміль Манергейм Каарла Юха Стольберг
Рыста Хейкі Руці Юха Паасіківі Урха Калева Кеканен Маўна Койвіста Марці Ахцісаары
Іншыя Алвар Аалта, архітэктар і дызайнер Міка Валтары, пісьменнік Тапіа Віркала, дызайнер Акселі Гален-Калела, мастак Жорж Гадзінскі, кампазітар Ахці Кар’ялайнен, палітык, глава Банка Фінляндыі Хейкі Клемеці, кампазітар, хормайстар, родапачынальнік фінскай школы харальнай музыкі Эйна Лейна, паэт Вяйнё Лескінен (1917—1972), палітык, дыпламат Эркі Меларцін, кампазітар Юхан Сігфрыд Сірэн, архітэктар Артур Сірк (1900—1937), эстонскі ваенны і праварадыкальны палітык Калеві Сорса, палітык, прэм’ер-міністр Вяйнё Танер, палітык, прэм’ер-міністр Сакарыяс Топеліус (1818—1898) пісьменнік, паэт Альберт Эдэльфельт, мастак Карл Людвіг Энгель, архітэктар Тувэ Янсан (1914—2001), пісьменніца
Спасылкі
Hietaniemi cemetery Могілкі Хіетаніемі на Find a Grave
Катэгорыя:Могілкі паводле алфавіта Катэгорыя:Могілкі Хельсінкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1829 годзе