Ёван Ра́іч (, Срэмскі-Карлаўцы, Сербія — ) — сербскі гісторык.
Біяграфія Нарадзіўся ў паселішчы Срэмскі-Карлаўцы, вучыўся ў езуіцкай гімназіі ў Комаране, затым у пратэстанцкай у Шопране і нарэшце ў 1752—1756 гадах вывучаў багаслоўе ў Кіева-Магілянскай акадэміі. Затым некаторы час выкладаў у Срэмскі-Карлаўцах і Нові-Садзе, а ў 1772 годзе прыняў пострыг у Ковільскім манастыры, дзе ў далейшым стаў архімандрытам і правёў астатак жыцця за сачыненнем літаратурных і гістарычных прац. Пісаў на мностве моў, у тым ліку рускайБольшая школьная энциклопедия «Руссика». История Нового времени. 16-18 вв. — : Олма-Пресс, 2002. — С. 512., нямецкай, венгерскай, царкоўнаславянскай і лацінскай.
Навуковая дзейнасць Аўтар «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё балгар, харватаў і сербаў…» (Исторія разныхъ славенскихъ народовъ, наипаче болгаръ, хорватовъ и сербовъ, изъ тмы забвенія изятая, Вена, 1794—1795, ч. 1—4), у якой найбольшую каштоўнасць маюць ч. 2 (канец) — 4, прысвечаныя гісторыі Сербіі ад часоў старажытнасці да другой паловы 18 ст. У гэтым творы Раіча адлюстраваўся рост нацыянальнай самасвядомасці сербскага народа і яго імкненне да вызвалення ад турэцкай няволі. У 1772 прыняў манаскі сан і займаўся напісаннем багаслоўскіх твораў і перакладамі.
Літаратура
Катэгорыя:Архімандрыты Сербскай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Сербскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паліглоты