Матамба () — гістарычная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы. Сфарміравалася меркавана ў XVI ст. Праіснавала да канца XIX ст.

Матамба знаходзілася на ўсход ад Каралеўства Конга і Ндонга і цягнулася да ракі Кванга ў рэгіёне, вядомым цяпер як Байша дэ Касанье.

Упершыню згадваецца ў 1535 годзе ў лісце караля Афонсу I як тэрыторыя, падпарадкаваная Каралеўству Конга. Іншыя крыніцы, аднак, сведчаць, што Матамба стала незалежнай недзе паміж 1530 і 1561 гадаміAnonymous author, "Apontamentos que fez o Padre Sebastião Souto, " c. 1561, in Brásio (1952—1988, vol. 5: 480). У 1561 годзе «вялікая каралева», якая кіравала Матамба, адправіла аднаго са сваіх сыноў у Конга, дзе ён сустрэўся з партугальскім святаром, які там знаходзіўся. Сын паведаміў святару, што каралева сімпатызуе хрысціянству і хоча наладзіць сувязь з Партугаліяй.

У 1630-я гады ўлада перайшла да Ганны Нзінгі, што паходзіла ад нгола суседняй дзяржавы Ндонга. Яна паклала пачатак дынастыі, якая кіравала да 1767 года.

У 1756 годзе ў краіне пачалася грамадзянская вайна за пераемнасць улады. Матамба фактычна раскалолася на 2 варагуючыя дзяржавы. Яна была аб’яднана зноў толькі каля 1810 года.

У другой палове XIX ст. Матамба трапіла пад непасрэдны ўплыў Партугаліі і ў 1891 годзе была далучана да яе заходнеафрыканскіх уладанняў.

Пачынаючы з Ганны Нзінгі, манархі Матамбы спавядалі каталіцызм. Вышэйшую ўладу маглі трымаць як жанчыны, так і мужчыны. Грамадства падзялялася на некалькі саслоўяў. Да канца XIX ст. Матамба ўдзельнічала ў гандлі рабамі.

Крыніцы

Спасылкі Njinga Mbandi: Queen of Ndongo and Matamba Matamba and Kasanje Kingdoms KINGDOM OF NDONGO & MATAMBA

Катэгорыя:Былыя краіны Катэгорыя:Гісторыя Анголы