Цвярская губерня () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1796—1917 у складзе Расійскай імперыі, у 1917—1929 — у складзе РСФСР у 1922—1929 — у складзе СССР. Была размешчана ў цэнтральнай Расіі, межавала з Маскоўскай і Смаленскай губернямі — на поўдні, Наўгародскай і Валагодскай губернямі — на поўначы, Пскоўскай губерняй — на захадзе і Яраслаўскай — на ўсходзе.

Плошча 56 837 вёрст² (64 686 км²).

Цвярская губерня была ўтворана ў 1796 годзе на месцы Цвярскога намесніцтва, заснаванага 25 лістапада 1775 года.

Цэнтрам губерні быў горад Цвер.

Адміністрацыйны падзел У момант ўтварэння Цвярская губерня ўключала 9 паветаў: Бежацкі, Вышневалоцкі, Зубцоўскі, Кашынскі, Наваторжскі, Асташкаўскі, Ржэўскі, Старыцкі, Цвярскі. У 1803 годзе былі адноўлены скасаваныя пры ўтварэнні губерні паветы: Весьягонскі, Калязінскі і Карчаўскі.

З 1803 да 1918 года ў склад губерні ўваходзілі 12 паветаў: № Павет Павятовы горад Плошча, вёрст² Насельніцтва (1897), чал. 1 Бежацкі Бежацк (9 450 чал.)7 371,5247 952 2 Весьягонскі Весьягонск (3 457 чал.)6 171,1155 431 3 Вышневалоцкі Вышні Валачок (16 612 чал.)8 149,4179 141 4 Зубцоўскі Зубцоў (2 992 чал.)2 610,2103 109 5 Калязінскі Калязін (5 496 чал.)2 703,7111 807 6 Кашынскі Кашын (7 544 чал.)2 622,5119 510 7 Карчаўскі Карчава (2 384 чал.)3 810,9119 009 8 Наваторжскі Таржок (12 698 чал.)4 602,4146 178 9 Асташкаўскі Асташкаў (10 445 чал.)7 623,6130 161 10 Ржэўскі Ржэў (21 265 чал.)3 713,9143 789 11 Старыцкі Старыца (6 368 чал.)3 963,1146 143 12 Цвярскі Цвер (53 544 чал.)3 494,7166 905

28 снежня 1918  года ўтвораны Кімрскі павет, 10 студзеня 1919 года — Краснахолмскі павет. 20 мая 1922  года скасаваны Зубцоўскі, Калязінскі і Карчаўскі паветы, а Весьягонскі і Краснахолмскі перададзены ў Рыбінскую губерню (вернутыя ў 1923). У 1924  годзе скасаваны Краснахолмскі і Старыцкі паветы, а ў 1927 — Кашынскі.

Пастановай Прэзідыума УЦВК «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння» ад 14 студзеня 1929 года з 1 кастрычніка 1929 года Цвярская губерня была скасавана і ўтворана Заходняя вобласць з цэнтрам у горадзе Смаленску, у складзе, у якасці асноўнага масіва, ніжэйзгаданых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Смаленскай, Бранскай і Калужскай губерняў, Ржэўскага павета, паўднёвай часткі Асташкаўскага павета і валасцей Тысяцкай і Боркаўскай, Наваторжскага павета Цвярской губерні. Астатняя тэрыторыя губерні ўвайшла ў Цэнтральна-прамысловую вобласцьПастанова УЦВК ад 14.01.1929 «Аб утварэнні на тэрыторыі Р. С. Ф. С. Р. адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння»Пастанова УЦВК ад 14.01.1929 «Аб утварэнні на тэрыторыі Р. С. Ф. С. Р. адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння».

Насельніцтва 160px|right|thumb|Паштовая марка Расіі, 2009 год. Нацыянальны склад у 1897 годзеДэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў:

Павет рускія карэлы Губерня ў цэлым 92,8 % 6,7 % Бежацкі 80,8 % 19,0 % Весьягонскі 83,7 % 16,2 % Вышневалоцкі 83,4 % 15,5 % Зубцоўскі 98,7 % 1,2 % Калязінскі 99,9 % … Кашынскі 99,9 % … Карчаўскі 99,8 % … Наваторжскі 89,1 % 10,6 % Асташкаўскі 98,8 % … Ржэўскі 99,3 % … Старыцкі 99,8 % … Цвярскі 97,9 % …

Дваранскія роды

Вараб'ёвы, Жолабавы, Завалішыны, Зыкавы, Ігнацьевы, Ізвекавы, Ізедзінавы, Казарынавы, Казіны, Каліцееўскія, Калоўскія, Карабчэўскія, Каравулавы, Карда-Сысоевы, Карпоўскія, Каракіны, Кафтыравы, Кетрыц, Кіслоўскія, Клакачовы, Косцеравы, Свярчковы, Травіны.

Сімволіка

Кіраўніцтва губерні

Генерал-губернатары Імя Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады Сіверс Якаў Яфімавіч граф, генерал-паручнік 1776—1781 Брус Якаў Аляксандравіч граф, генерал-паручнік 1782—1784 Архараў Мікалай Пятровіч генерал-паручнік 1784—1796

Кіраўнікі намесніцтва Імя Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады Крачэтнікаў Міхаіл Мікітавіч генерал-маёр 1776 Туталмін Цімафей Іванавіч генерал-паручнік 1777—1783 Лапухін Пётр Васільевіч 1783—1784 Восіпаў Рыгор Міхайлавіч генерал-маёр 1784—1793 Палікарпаў Аляксандр Васільевіч генерал-маёр 1793—21.02.1797

Губернатары Імя Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады Тэйльс Ігнацій Антонавіч сапраўдны стацкі саветнік 21.02.1797—29.04.1800 Мертэнс Васіль Фёдаравіч сапраўдны стацкі саветнік 01.05.1800—09.05.1802 Ухтомскі Іван Міхайлавіч князь, сапраўдны стацкі саветнік 09.05.1802—19.02.1804 Ушакоў Аляксандр Андрэевіч сапраўдны стацкі саветнік 29.04.1804—12.03.1812 Калагрываў Лука Сямёнавіч стацкі саветнік 12.03.1812—10.03.1813 Озераў Пётр Іванавіч сапраўдны камергер 10.03.1813—07.06.1817 Усевалажскі Мікалай Сяргеевіч сапраўдны стацкі саветнік 17.07.1817—18.02.1826 Барысаў Васіль Андрыянавіч стацкі саветнік 18.02.1826—04.03.1830 Абрэскаў Дзмітрый Міхайлавіч стацкі саветнік 04.03.1830—18.12.1830 Горн Пётр Рыгоравіч сапраўдны стацкі саветнік 18.12.1830—12.02.1831 Апраксін Пётр Іванавіч граф, сапраўдны стацкі саветнік 12.02.1831—19.04.1831 Цюфяеў Кірыл Якаўлевіч сапраўдны стацкі саветнік 26.04.1831—13.04.1834 Талстой Аляксандр Пятровіч граф, сапраўдны стацкі саветнік 13.04.1834—16.12.1837 Балгаўскі Якаў Дзмітрыевіч сапраўдны стацкі саветнік 16.12.1837—06.12.1842 Бакунін Аляксандр Паўлавіч стацкі саветнік (тайны саветнік) 16.12.1842—18.10.1857 Бараноў Павел Трафімавіч граф, Світа Яго Вялікасці, генерал-маёр, в. а. (зацверджаны 13.09.1858) 18.10.1857—14.10.1862 Баграціён Пётр Раманавіч князь, Світа Яго Вялікасці, генерал-маёр (генерал-лейтэнант) 14.10.1862—25.03.1868 Сомаў Афанасій Мікалаевіч у званні камергера, сапраўдны стацкі саветнік (тайны саветнік) 31.03.1868—03.05.1890 Ахлёстышаў Павел Дзмітрыевіч у званні камергера, сапраўдны стацкі саветнік 03.05.1890—07.11.1897 Галіцын Мікалай Дзмітрыевіч князь, тайны саветнік 07.11.1897—06.12.1903 Шырынскі-Шыхматаў Аляксей Аляксандравіч князь, сапраўдны стацкі саветнік (гофмайстэр) 12.12.1903—13.04.1904 Урусаў Сяргей Дзмітрыевіч князь, сапраўдны стацкі саветнік 31.12.1904—10.06.1905 Сляпцоў Павел Аляксандравіч сапраўдны стацкі саветнік 27.06.1905—25.03.1906 Бюнтынг Мікалай Георгіевіч сапраўдны стацкі саветнік 15.04.1906—02.03.1917

Параўнанне з Цвярской вобласцю Плошча Насельніцтва Цвярская губерня, 1913 65,1 тыс.км² 2351,1 тыс.чал.Статистический ежегодник России. 1913 г . СПб., 1914. Цвярская вобласць, 2010 84,2 тыс.км² 1353,5 тыс.чал.Папярэднія вынікі Усерасійскай перапісу насельніцтва 2010 года

Літаратура Спісы населеных месцаў Цвярской губерні 1862 , Электронны геакадаваны варыянт СНМ , База даных па СНМ у комплексе з архіўнай і сучаснай картай

Карты Карта Цвярскога намесніцтва (1792 г) Карта Цвярскога намесніцтва (1796 г). Малафарматны атлас Расійскай імперыі. Карта Цвярской губерні (1800 г). Ліст 14. Атлас Расійскай імперыі. Карта Цвярской губерні (1821 г). «Геаграфічны атлас Расійскай імперыі, Царствы Польскага і Вялікага Княства Фінляндскага» Карта Цвярской Губерні (1835 г). «Атлас Расійскай Імперыі, які змяшчае ў сабе 51 губерню, 4 вобласці, Царства Польскае і Княства Фінляндскае». Карта Цвярской губерні з «Атласа» А. А. Ільіна 1876 года Двухвярстовая тапаграфічная межавая карта Цвярской губерні здымкі А. І. Мендэ (Мендт) , 1853 г. (аўтаматызаваны прагляд з сучаснымі картамі і касмічнымі здымкамі)

Спасылкі

ЭСБЕ:Тверская губерния Бібліятэка Царскае Сяло, кнігі па гісторыі Цвярской губерні (Памятныя кніжкі), PDF