Чарлз Шульцэ (; 12 снежня 1924, Алегзандрыя, штат Вірджынія — 27 верасня 2016, Вашынгтон) — амерыканскі эканаміст.

Бакалаўр (1948) і магістр (1950) Джорджтаўнскага ўніверсітэта, доктар філасофіі (1960) Мэрылендскага ўніверсітэта ў Каледж-Парку.

Дырэктар Бюджэтнага ўпраўлення Прэзідэнта ЗША (1965-68). Старшыня Савета эканамічных кансультантаў пры прэзідэнце ЗША (1977-81).

Прэзідэнт (1984).

Асноўныя творы «Федэральны бюджэт і здароўе нацыянальнай эканомікі» (The Federal Budget and the Nation's Economic Health, 1990); «Рэструктураванне ўнутраных выдаткаў» (Restructuring Domestic Spending, 2004).

Спасылкі Біяграфія Ч.

Катэгорыя:Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Мэрылендскага ўніверсітэта ў Каледж-Парку Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Эканамісты паводле алфавіта