Стары мост — адзін з двух аўтамабільных мастоў цераз раку Прыпяць у горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. Злучае Прымаставую плошчу і вуліцу Рыжкова з вуліцай Іваненкі, якая пераходзіць у аўтамабільную дарогу рэспубліканскага значэння на Калінкавічы. З’яўляецца адзінай аўтамабільнай сувяззю раёнаў Пхоў, Зарэчны і Баравікі з цэнтрам горада.

Уведзены ў эксплуатацыю ў 1958 годзе. Даўжыня моста складае 924 метраВ Мозырь — по красивому мосту . У 2003 годзе была праведзена рэканструкцыя. Было заменена пакрыццё, зроблены новыя тратуары, пастаўлены металічныя бар’ерныя агароджы, апоры асвятлення і іншМост, что строить и жить помогает. З 27 красавіка па 11 чэрвеня 2012 года мост быў закрыты на рамонт. З 26 лістапада 2023 года закрыт на полную рэканструкцыю. Зноў адкрыць рух плануецца да 7 лістапада 2025 года.

Гл. таксама Новы мост

Спасылкі

Катэгорыя:Масты Мазыра Катэгорыя:1958 год у Беларусі Катэгорыя:Масты цераз Прыпяць