Блакітны (Сіні) Каран () — туніскі куфічны рукапіс Карана блакітнага колеру, створаны ў прамежак паміж канцом IX стагоддзя і пачаткам X стагоддзя для мусульман Кайруана. Рукапіс лічыцца адным з самых мастацкіх асобнікаў Карана, а таксама адным з найвялікшых твораў ісламскага мастацтва і адным з самых дарагіх рукапісаў.
Першае згадванне пра рукапіс — у 1293 годзе, калі ён быў уключаны ў каталог бібліятэкі Вялікай мячэці ў Кайруане. Некаторыя даследчыкі выказваюцца ў карысць Іспаніі. Большасць даследчыкаў згодныя з месцам і часам стварэння рукапісу Сіняга Карана, хоць Элейн Джордж мяркуе, што яго можна датаваць эпохай ранняга Абасідскага халіфата.
Рукапіс выкананы тэхнікай залатога (хрызаграфія) і срэбнага пісьма на пергаменце, цалкам афарбаваным у колер індыга. Выкарыстана чырвонае чарніла. Гэта вядомы ўзор мусульманскай каліграфіі, званы «адным з найбольш мудрагелістых раскошных рукапісаў». Гісторык мастацтва Ясір Табаа пісаў, што «мімалётнае ўздзеянне» залатых літар на паверхні індыга «заклікана зацвердзіць веру мутазілітаў у стваральнасць і цудоўную сілу Слова Божага».
Рукапіс складаўся з 7 тамоў і ўтрымліваў 600 старонак, якія разышліся па свеце ў часы Асманскай імперыі. У 1923 годзе ў Стамбуле некаторыя старонкі рукапісу набыў калекцыянер Ф. Р. Марцін, пасля прадаўшы іх у Еўропе. У 1977 годзе ў распараджэнні Christie's аказаліся рукапісы, падобныя на старонкі з Сіняга Карана, але дакладна не вядома, чым яны з’яўляюцца сапраўды.
Сёння вялікая частка старонак знаходзіцца ў Нацыянальным інстытуце мастацтваў і археалогіі Туніса, а астатнія ў іншых музеях па ўсім свеце. З 1983 года ў Нацыянальным музеі ісламскага мастацтва ў захоўваюцца 67 старонак. Таксама старонкі рукапісу захоўваюцца ў Бібліятэцы Чэстара Біці ў Дубліне, у Метраполітэн-музеі ў Нью-Ёрку, ў Кувейце і прыватных калекцыях. 24 красавіка на аўкцыёне Sotheby’s адну са старонак купілі за £ 250 520.
Старонкі маюць розныя памеры: у Лос-Анджэлескім акружным музеі мастацтваў — 28,25 х 37,46 сантыметраў, хоць ёсць і такія, памер якіх больш чым 31 х 41 см.
Кожная сура ўпрыгожана больш чым 20 срэбранымі разеткамі, а літары выпісаны золатам; каштоўны металічны тэкст разам з насычаным індыга сведчыць аб магчымым паходжанні з абшараў дынастыі Фацімідаў, якія кіравалі Паўночнай Афрыкай у гэты час і імкнуліся гэтым творам мастацтва показать сваё багацце і моц Візантыйскай імперыі, якая панавала тады ў Анатоліі. Раскошныя рукапісы візантыйцаў напісаны залатым і сярэбраным чарнілам на пурпурным пергаменце. Залатое чарніла рабілі з парашковага золата. Дэкор на краях старонак, мог быць з міхраба Кордаўскай саборнай мячэці. Гэты ўзор — адзіны ўцалелы з усіх фацімідскіх Каранаў. Ранейшыя поўныя спісы Карана: і
Куфічны шрыфт мае вострыя вуглы ў абзацах па 15 радкоў на старонцы, без агаласовак, што было звычайным для мусульманскіх рукапісаў у IX-X стагоддзях.
На правым баку кожнай старонкі відаць слупкі надпісаў. Словы з незвязанымі літарамі ў рукапісы часам падзеленыя паміж сабой лініямі: іншая адметная рыса тэкстаў Карана таго часу. Гэтыя лініі былі створаны са срэбра і за 1000 гадоў акісліліся.
Катэгорыя:Ісламскія тэрміны Катэгорыя:Ісламская літаратура Катэгорыя:Экземпляры Карана