Ісфара (, ) — рака басейна Сырдар’і (у цяперашні час не даходзіць да яе) у Баткенскай вобласці Кыргызстана, Сагдыйскай вобласці Таджыкістана і Ферганскай вобласці Узбекістана. У верхнім цячэнні носіць назву Ак-Суу (Аксу), у сярэднім цячэнні — Караўшын (тадж. Каравшин), Караўшан.

Даўжыня ракі па дадзеных «Вялікай савецкай энцыклапедыі» — 130 км, па дадзеных Нацыянальнай энцыклапедыі Узбекістана — 107 км. Плошча басейна складае 3240 км². Жыўленне ракі пераважна снегавое і ледавіковае.

Катэгорыя:Рэкі Кыргызстана Катэгорыя:Рэкі Таджыкістана Катэгорыя:Рэкі Узбекістана