МАЗ-103Т — 12-метровы нізкападлогавы тралейбус для гарадскіх перавозак. Серыйна выпускаецца невялікімі партыямі на Мінскім аўтамабільным заводзе.

Канструкцыя тралейбуса максімальна ўніфікаваная з аўтобусам МАЗ-103 па кузаве, сістэмах хадавой часткі, рулявым кіраванні і тармазной сістэме. Цягавы рухавік размешчаны ў заднім куце па левым борце.

Першы тралейбус на базе кузава МАЗ-103 быў спраектаваны ў 1999 годзе. У 2000 годзе ён ужо працаваў на лініі. Аналагічныя па абсталяванні тралейбусы ў кузаве МАЗ-103 у 2008—2013 гадах збіраліся на заводзе «Этон» у СмалявічахТроллейбусы МАЗ.

МАЗ-103Т і аналагі эксплуатуюцца ў гарадах Беларусі, Латвіі, Малдовы, Расіі, Украіны і Венгрыі.

Крыніцы

Мадыфікацыі Ganz-МАЗ 103Т — вытворчасці GANZ Ganz-Škoda-MAZ 103Tr -- вытворчасці Škoda

Спасылкі Апісанне на сайце МАЗ Фота МАЗ-103 у Кіеве Фотаздымкі ў розных гарадах

Катэгорыя:Мінскі аўтамабільны завод