Грэчаскі нацыяналізм (радзей элінскі нацыяналізм) — нацыяналізм грэкаў і грэчаскай культурыMotyl 2001, «Greek Nationalism», pp. 201—203. Грэчаскі нацыяналізм, як ідэалогія, узнік і развіваўся ў антычныя часыBurckhardt 1999, p. 168: «The establishment of these Panhellenic sites, which yet remained exclusively Hellenic, was a very important element in the growth and self-consciousness of Hellenic nationalism; it was uniquely decisive in breaking down enmity between tribes, and remained the most powerful obstacle to fragmentation into mutually hostile poleis.»Wilson 2006, «Persian Wars», pp. 555—556.Vasiliev 1952, p. 582.. У XVIII стагоддзі грэчаскі нацыяналізм стаў буйным палітычным рухам, які выліўся ў Грэчаскую вайну за незалежнасць (1821—1829) супраць Асманскай імперыі. Ён стаў магутным рухам у Грэцыі незадоўга да пачатку і ў час Першай сусветнай вайны. Адным з лідараў нацыяналістычнага руху быў Элефтэрыяс Венізелас, які быў паслядоўнікам Вялікай ідэі і здолеў вызваліць Грэцыю ў час балканскіх войнаў. Пасля Першай сусветнай вайны Венізеласу ўдалося далучыць Ізмір, які затым быў адбіты Турцыяй. Сёння грэчаскі нацыяналізм захоўвае важную ролю ў грэка-турэцкай спрэчцы за Кіпр.

Гісторыя Стварэнне старажытнагрэчаскіх полісаў служыла ў якасці аднаго з найважнейшых кампанентаў у росце і станаўленні грэчаскага нацыяналізму. У час грэка-персідскіх войнаў у V стагоддзі да н.э. грэчаскі нацыяналізм у цэлым сфарміраваўся, хоць і існаваў галоўным чынам як ідэалогія, а не палітычны рух, таму што некаторыя грэчаскія дзяржавы былі яшчэ ў саюзе з Персідскай імперыяй. Калі Візантыйская імперыя знаходзілася пад уладай дынастыі Палеалогаў (1261—1453), прыйшла новая эра грэчаскага патрыятызму, якая суправаджалася гонарам за Старажытную Грэцыю. Некаторыя выдатныя асобы ў той час таксама прапанавалі змяніць імператарскі тытул з «Басілеуса і самадзержца рымлян» на «Імператар элінаў». Гэты гонар славутым мінулым стаў элементам руху, які прывёў да стварэння сучаснай грэчаскай дзяржавы ў 1830 годзе, пасля чатырох стагоддзяў асманскага кіравання.

Народныя рухі, якія заклікаюць да эназіса (уключэнню разрозненых грэчаскіх маланаселеных тэрыторый у вялікую грэчаскую дзяржаву) прывялі да далучэння Крыта (1908), Іанічных астравоў (1864 г.) і Дадэканеса (1947) (гл.: Парыжскі мірны дагавор з Італіяй (1947)). Заклікі да эназіса былі таксама асаблівасцю палітыкі Кіпра у час брытанскага кіравання. У смутныя міжваенныя гады некаторыя грэчаскія нацыяналісты разглядалі праваслаўных албанцаў, арамунаў і балгараў як супольнасці, якія могуць быць асіміляваны грэчаскай нацыяйCagaptay 2006, p. 161.. Грэчаскі ірэдэнтызм (Вялікая Ідэя) пацярпеў паражэнне ў перыяд грэка-турэцкай вайны (1919—1922), у час генацыду грэкаў. З тых часоў грэка-турэцкія адносіны характарызуюцца напружанасцю паміж грэчаскімі і турэцкімі нацыяналістамі, кульмінацыяй якой стала турэцкае ўварванне на Кіпр (1974).

Нацыяналізм адыгрываў значную ролю ў грэчаскай палітыцы на працягу першых паўтара стагоддзя існавання грэчаскай дзяржавы. Колішнія і сучасныя нацыяналістычныя партыі ўключаюць:

(1865—1913) (1922—1936) (1951—1955) (1965—1977) (1977—1981) (1981—2004) (1984—1996) (1994—2005) (1999—2000) (2004—2007) Народны праваслаўны заклік (2000-н.ч.) (2012-н.ч.) Хрысі Аўгі (парламенцкая) Незалежныя грэкі (парламенцкая) (актыўная).

Спасылкі Burckhardt, Jacob (1999) . The Greeks and Greek Civilization. New York: St. Martin’s Press. ISBN 978-0-31-224447-7. Çaǧaptay, Soner (2006). Islam, Secularism, and Nationalism in Modern Turkey: Who is a Turk?. London and New York: Routledge (Taylor & Francis Group). ISBN 978-0-415-38458-2. Motyl, Alexander J. (2001). Encyclopedia of Nationalism, Volume II. London and San Diego: Academic Press. ISBN 978-0-08-054524-0. Vasiliev, Aleksandr Aleksandrovich (1952). History of the Byzantine Empire, 324—1453, Volume II. Madison, WI: University of Wisconsin Press. ISBN 978-0-29-980926-3. Wilson, Nigel (2006). Encyclopedia of Ancient Greece. New York, NY: Routledge (Taylor & Francis Group). ISBN 978-1-13-678799-7.

Катэгорыя:Палітыка Грэцыі