Вуліца Мірашнічэнкі — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Названа ў гонар Пятра Афанасьевіча Мірашнічэнкі (1922—1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза.

Пачынаецца ад вуліцы Гамарніка і канчаецца перасячэннем з МКАД.

Забудова

№ 3 — гандлёвы цэнтр з універсамам «Паўночны» у мікрараёне Зялёны Луг-6 (1980—1982; архітэктар Н. Сакалова). Цяпер будынак займае Віталюр.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)