Навікула (Navicula — лодачка) — род аднаклетачных водарасцей з аддзела дыятомавых (Bacillariophyta).
Апісанне Каля 500 відаў распаўсюджаны ва ўсіх тыпах прэснаводных і марскіх экасістэм. Дамінуюць у бентасе. Сустракаюцца ў складзе планктону ў выглядзе асобных клетак або злучанымі ў стужкі.
Клеткі адзіночныя, з двума хларапластамі, рэдка ў калоніях. Створкі панцыра ланцэтнай або лінейнай формы, звужваюцца да канцоў, з характэрным шчылінападобным швом, што фарміруе здольнасць водарасці рухацца. Падоўжаныя адтуліны панцыра, пакрытыя з унутранага боку тонкім перфараваным слоем крэмянязёма, утвараюць адзіночныя рыскі. Клеткі могуць выдзяляць слізь, якая дазваляе ім слізгаць па субстраце.
Раней род навікула налічваў каля 1000 відаў і лічыўся самым буйным сярод дыятомавых водарасцей. У сучаснай сістэматыцы з яго выдзелена больш за 50 новых родаў (, , і інш.).
Ілюстрацыі
Зноскі
Катэгорыя:Дыятомавыя водарасці