Гусі́нае — возера ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 2,5 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Мазыр, у басейне ракі Прыпяць.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,17 км, даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і знаходзіцца на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць.

Літаратура  — С. 147.

Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 г.

Спасылкі Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Мазырскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці