Тайханшань (; Tàiháng Shān) — горны хрыбет у Кітаі, які знаходзіцца на ўсходняй ўскраіне Лёсавых плато ў правінцыях Хэнань, Шаньсі і Хэбэй. Хрыбет распасціраецца на 400 км з поўначы на поўдзень і мае сярэднюю вышыню ад 1500 да 2000 метраў. Асноўны пік Сяа Утайшань (2882 метраў), знаходзіцца на захад ад Пекіна. Хрыбет складзены з асадкавых парод, гнейсу і гранітаў. Заходнія схілы спадзістыя, а ўсходнія — стромкія.

У гэтым раёне вядзецца здабыча каменнага вугалю, азбесту і графіту.

Літаратура

Катэгорыя:Горныя хрыбты Кітая