Косінскі тралейбус () — грузавы тралейбус (тралейвоз), які дзейнічаў у 1954 годзе ў вёсцы Косіна Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Тралейбусная лінія вяла ад корманарыхтоўчага цэха да малочна-таварнай фермы ўздоўж кароўнікаў, цялятніка, птушнікаў, свінарнікаў. Тралейбус абслугоўваў ферму, падвозіў корм, перавозіў грузы паміж цэхамі фермы.
Тралейбус пабудаваны і змантаваны ў 1954 годзе Інстытутам механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. Грузападымальнасць машыны — 1 тона, магутнасць — 3,5 кВт.
Пра тралейбус вядома з двух артыкулаў 1954 года ў часопісах «Огонёк» і «Техника — молодёжи». Ужо ў 1956 годзе тралейбус не згадваецца, далейшы лёс тралейбуса не вядомы.
Гл. таксама Сноўскі тралейбус
Спасылкі Архіўная інфармацыя аб калгасе на сайце архіваў Беларусі Артыкул з часопіса «Огонёк» № 13, 1954 г. на сайце transphoto.ru Артыкул з часопіса «Техника — молодёжи» № 7, 1954 г. на сайце transphoto.ru
Катэгорыя:Тралейбусныя сістэмы Беларусі Катэгорыя:Косіна (Лагойскі раён)