«Вароты Індыі» () — базальтавая арка ў інда-сарацынскім стылі з дэталямі, характэрнымі для гуджарацкага дойлідства, якая была закладзена на марской набярэжнай Бамбея ў гонар каранацыйнага візіту караля Георга V у снежні 1911 года.

У сувязі з Першай сусветнай вайной працы па ўзвядзенні 26-метровага будынка зацягнуліся і былі скончаныя толькі ў снежні 1924 года. Пасля здабыцця Індыяй незалежнасці праз вароты з Індыі адплылі апошнія брытанскія салдаты, а ў 2003 годзе на паркоўцы побач з брамай адбыўся кровапралітны тэракт.

Катэгорыя:Брамы Катэгорыя:Мумбаі Катэгорыя:З’явіліся ў 1911 годзе Катэгорыя:Інда-сарацынскі стыль Катэгорыя:Аркі