Іва́н Міха́йлавіч Ма́йскі (), сапраўднае імя Ян Ляхаве́цкі (; ) — савецкі , гісторык і публіцыст.

Доктар гістарычных навук. Правадзейны член АН СССР (30.11.1946).

Біяграфія Сын ваеннага ўрача — выхадца з ахрышчанай (дзед быў кантаністам) яўрэйскай сям’і, пасля доктара медыцыны, навукоўца. Вучыўся ў гімназіі ў Чарапаўцы, скончыў Омскую мужчынскую гімназію. Затым вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (выключаны). У 1903 годзе ўступіў у РСДРП, меншавік. У перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гадоў член Саратаўскага Савета рабочых дэпутатаў.

У пачатку студзеня 1906 года арыштаваны і адпраўлены ў табольскую ссылку. У 1908 годзе эміграваў у Германію, дзе ў 1912 годзе скончыў эканамічны факультэт Мюнхенскага ўніверсітэта, пасля чаго пераехаў у Англію.

Вярнуўся ў Расію ў маі 1917 года. Працаваў членам калегіі міністэрства працы Часовага ўрада. Летам 1918 года быў міністрам працы ў Самарскім урадзе КАМУСа. За працу ў эсэраўскім урадзе КАМУСа быў выведзены з меншавіцкага ЦК і выключаны з РСДРП.

Фармальна прызначаны міністрам працы ў калчакаўскім урадзе, Майскі фактычна ў час Грамадзянскай вайны знаходзіўся ў навуковай экспедыцыі ў МанголііМуриков Г. Шпион выбрал литературу // Литературная Россия. — 2009. — № 37 (18 сентября)..

Паводле слоў самога Майскага, пасля разгону КАМУСа Калчаком ён зімой 1918/1919 гадоў быў на нелегальным становішчы, а вясной 1919 года адправіўся ў экспедыцыю ў Манголію, як прадстаўнік іркуцкай канторы Цэнтрасаюза, з мэтай вывучэння замежнагандлёвых перспектыў. Правёў за граніцай 16 ці 17 месяцаў, у верасні 1920 года, з заканчэннем грамадзянскай вайны ў Забайкаллі і пачаткам ваенных дзеянняў у Манголіі, экспедыцыя вярнулася ў РасіюМайский И. М. Монголия накануне революции. — М.: Изд-во Восточной литературы, 1959. — С. 5.

У лютым 1921 года Сіббюро ЦК прыняты ў РКП(б). Быў прызначаны старшынёй толькі што ўтворанага Сібірскага дзяржплана.

З 1922 — на дыпламатычнай працы. Быў кіраўніком аддзела друку Народнага камісарыята замежных спраў (НКЗС). Першы рэдактар часопіса «Звезда». У 1922 годзе выступаў сведкай абвінавачвання на працэсе эсэраў.

К. І. Чукоўскі запісаў у дзённіку 10 студзеня 1925 года пра Майскага: «Ён былы меншавік і, як усякі былы меншавік, страшна клапоча перабальшавістнічаць бальшавікоў» с. 541.

«Добра ведае англійскую мову. Мае сякія-такія сувязі ў Англіі па старой сваёй меншавіцкай дзейнасці. Ён там жыў у свой час. Гэта сувязь з’яўляецца яго плюсам і ў той жа час яго мінусам» — з характарыстыкі, дадзенай ЦК у 1926 годзе Майскаму.

У 1929—1932 гадах — паўпрад у Фінляндыі.

21 студзеня 1932 падпісаў савецка-фінскі дагавор аб ненападзе.

У 1932—1943 надзвычайны і паўнамоцны пасол у Вялікабрытаніі.

30 ліпеня 1941 года падпісаў Пагадненне аб аднаўленні дыпламатычных адносін паміж СССР і ўрадам Польскай Рэспублікі ў выгнанні (больш вядомае як дагавор (пагадненне) «Майскага-Сікорскага» ці «Сікорскага-Майскага»).

У час візіту ў Маскву ў 1942 годзе Уінстан Чэрчыль у гутарцы са Сталінам адзначыў Майскага як добрага дыпламата, на што Сталін пагадзіўся, але дадаў, што «ён занадта балбатлівы і не ўмее трымаць язык за зубамі». Брытанскія гісторыкі адзначаюць, што Майскі паводзіў сябе ў Лондане вельмі свабодна, але гэтым ён зусім не забяспечваў інтарэсы СССРДилкс Д. Черчилль, Иден и Сталин: штрихи к политическим портретам // Новая и новейшая история. — 2005. — № 1..

У 1943—1946 гадах намеснік наркама замежных спраў СССР В. М. Молатава, удзельнічаў у Ялцінскай канферэнцыі.Майский В. — Ляховецкий Иван Михайлович

Быў старшынёй Міжнароднай рэпарацыйнай камісіі.

У лютым 1953 года арыштаваны і абвінавачаны па арт. 58 КК РСФСР. Пасля сам Майскі распавядаў пра гэта В. М. БеражковуБережков В. M. Как я стал переводчиком Сталина. М.: ДЭМ, 1993. Глава седьмая. — С.359:

Вызвалены ў 1955 і адноўлены ў партыі. У 1960 годзе рэабілітаваны. Пісаў працы па гісторыі Іспаніі, успаміны. У 1966 годзе падпісаў ліст 25 дзеячаў культуры і навукі генеральнаму сакратару ЦК КПСС Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.

Узнагароды 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (18.01.1944; 05.11.1945) медалі

Сям’я Першая жонка — Вольга Мікіцічна Ляхавецкая (народжаная Быстрыцкая), урач, (разыйшоўся ў 1915 годзе). Дачка — Наталля Іванаўна Майская (1908—?), інжынер-электрык. Другая жонка — Ніна Пятроўна Высоцкая, народжаная Ярмолава, (разыйшоўся з ёй у канцы 1917 года), член ЦК партыі эсэраў, была замужам за А. Д. Высоцкім, насіла яго прозвішчаWysocki genealogy and family history . Трэцяя жонка — Агнія Аляксандраўна Майская (народжаная Скіпіна), народная настаўніца ў Омску, член РСДРП (б) з 1920 года.

Сачыненні Майский И. М. Германия и война. — [М., 1916]. Майский И. М. Политическая Германия. — М., . Майский И. М. В мире германского профессионального движения. — Пг., 1917. Майский И. М. Демократическая контрреволюция. — М.; Пг.: Госиздат, 1923. — 360 с. Майский И. М. Внешняя политика РСФСР, 1917—1922. — М., 1923. — 194 с. Майский И. М. Перед бурей. — М.: ГИХЛ, 1944. — 228 с.  — М.: Молодая гвардия, 1945. — 248 с. Майский И. М. Близко-далеко. — М.: Детгиз, 1961. — 400 с. Майский И. М. Испания. 1808—1917.  — М., 1957. Майский И. М. Испанские тетради.  — М.: Воениздат, 1962. — 200 с., 1 вкл. Майский И. М. Воспоминания советского посла в Англии. — М.: Изд-во ин-та международных отношений, 1960. — 144 с. Майский И. М. Путешествие в прошлое. Воспоминания о русской политической эмиграции в Лондоне 1912—1917 гг. — М.: Изд-во Академии наук СССР, 1960. Майский И. М. Кто помогал Гитлеру. Из воспоминаний советского посла.  — М.: Ин-т международных отношений, 1962. — 198 с. Майский И. М. Воспоминания советского посла: В 2-х книгах. — М.: Наука, 1964. — 461+538 с. Майский И. М. Б. Шоу и другие. Воспоминания. — М.: Искусство, 1967. — 200 с. + илл. на вклейках. Майский И. М. Воспоминания советского дипломата. 1925—1945.  — М., 1971. Майский И. М. Люди. События. Факты. — М.: Наука, 1973. — 216 с. Майский И. М. «В политике не приходится быть слишком разборчивым». Письмо И. М. Майского в ЦК РСДРП. 1918 г. // Исторический архив. — 1997. — № 2. — С. 62—75.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура Густерин П. В. Советско-британские отношения между мировыми войнами. — Саарбрюккен, 2014. — ISBN 978-3-659-55735-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Паслы СССР у Фінляндыі Катэгорыя:Паслы СССР у Вялікабрытаніі Катэгорыя:Палітычныя псеўданімы Катэгорыя:Меншавікі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Ссыльныя ў Цюменскай вобласці Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам Катэгорыя:Выкладчыкі гістарычнага факультэта МДУ Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці