Шчацінкасківічныя (Chaetognatha) — тып марскіх беспазваночных жывёл.

Апісанне Даўжыня ад 5 мм да 10 см. Цела стрэлкападобнае, шклопадобна-празрыстае. Падзелена на галаўны, тулаўны і хваставы аддзелы; з бакавымі (парнымі) і хваставымі плаўнікамі. На галаве — рот, органы пачуццяў і дзве бакавыя групы серпападобных хапальных шчацінак (адсюль назва). Маецца прымітыўная крывяносная сістэма, кроў бясколерная. Дыхальнай і выдзяляльнай сістэм няма.

Пашырэнне Вядома звыш 100 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах. Пераважна планктонныя, ёсць донныя віды. Найбольш вядомая .

Асаблівасці біялогіі Гермафрадыты. Развіццё прамое.

Кормяцца планктоннымі беспазваночнымі, зрэдку маляўкамі рыб.

Літаратура

Катэгорыя:Тыпы жывёл