Аляксандр Сцяфанавіч Шашэ́нька (—2008)Кафедра ветеринарно-санитарной экспертизы им. академика Х. С. Горегляда: История кафедры // Сайт ВДАВМ — вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (2002).
Біяграфія А. С. Шашэнька нарадзіўся ў вёсцы Стары Дзедзін (у сучасным Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1962 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1962—1964 гг. галоўны ветэрынарны ўрач Клімавіцкай дзяржплемстанцыі, у 1964—1968 гг. выкладаў у Клімавіцкім зоаветэрынарным тэхнікуме. У 1968—1995 гг. А. С. Шашэнька ў Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага — старэйшы ветэрынарны ўрач, старэйшы навуковы супрацоўнік, галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыяй хвароб рыб і пушных звяроў. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1990 годзе доктарскую. З 1995 года ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Навуковая і выкладчыцкая дзейнасць А. С Шашэнька належаць навуковыя працы па дыягностыцы шаленства дзікіх і свойскіх жывёл, распрацоўцы бівалентнай вакцыны супраць шаленства і чумы драпежных жывёл. Займаўся вывучэннем прычын захворвання белавежскіх зуброў некратычным баланапластытам і метадаў яго прафілактыкі і лячэння. Падрыхтаваў 4 кандыдаты навук. Апублікаваў больш за 100 навуковых прац, 4 навукова-метадычных дапаможнікі, курс лекцый па ветэрынарна-санітарнай экспертызе з асновамі тэхналогіі і стандартызацыі прадуктаў жывёлагадоўлі.
Літаратура — С. 399.
Спасылкі Кафедра ветеринарно-санитарной экспертизы им. академика Х. С. Горегляда: История кафедры // Сайт ВДАВМ Календарь знаменательных и памятных дат 2017 года // УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі