x187px|Месяц-1 x123px|Месцы пасадак на Месяц: чырвоныя меткі для «Месяцаў», зялёныя - для «Апалонаў», жоўтыя - «Сервеераў». x123px|Самая першая ў гісторыі выява адваротнага боку Месяца, зробленая «Месяцам-3» Праграма «Месяц»: Уверсе: апараты Месяц-1 і Месяц-3 Унізе: Месцы прылуненняў «Месяцаў» (чырвоныя), «Апалонаў» (зялёныя) і «Сервеераў» (жоўтыя). Справа: самая першая ў гісторыі выява , зробленая Месяцам-3. «Ме́сяц» — серыя савецкіх аўтаматычных міжпланетных станцый (АМС) для даследавання Месяца і касмічнай прасторы, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў.

Створаны для дасягнення паверхні Месяца і мяккай пасадкі на яе, вываду на калямесяцавую арбіту, транспарціроўкі месяцавых самаходных апаратаў, вяртання на Зямлю і іншага.

Дасягненні праграмы «Месяц-1» (запуск 2.1.1959) — першая ў свеце АМС, запушчаная ў бок Месяца, першы штучны спадарожнік Сонца. «Месяц-2» (запуск 12.9.1959) упершыню ў свеце дасягнула паверхні Месяца (14.9.1959). «Месяц-3» (запуск 4.10.1959) перадала на Зямлю фотаздымкі Месяца (7.10.1959). «Месяц-9» (запуск 31.1.1966) здзейсніла мяккую пасадку на паверхню Месяца (3.2.1966). «Месяц-10» (запуск 31.3.1966) — першы штучны спадарожнік Месяца. «Месяц-16» (запуск 12.9.1970) даставіла месяцавы грунт на Зямлю; гэта ж зрабілі «Месяц-20» і «Месяц-24». «Месяц-17» (запуск 10.11.1970) даставіла на Месяц месяцавы самаходны апарат («Месяцаход-1»); гэта ж зрабіла «Месяц-21» з «Месяцаходам-2». Усяго ў 1959—1976 запушчаны 24 «Месяцы».

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Месяц (касмічная праграма) Катэгорыя:Касмічныя праграмы Катэгорыя:Касманаўтыка СССР