Юрый Іванавіч Губарэвіч (нар. , Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, старшыня Руху «За Свабоду», каардынатар кампаніі «Кадравы рэзерв для новай Беларусі».

Біяграфія Бацькі — інжынеры-будаўнікіnashaniva.by.

У 1996—1998 гадах — адзін з арганізатараў Маладога Фронту, член яго Цэнтральнага савета. У 1998—1999 гадах — выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць». У 1999—2000 гадах — рэгіянальны каардынатар Моладзевага інфармацыйнага цэнтра.

У 2000 годзе скончыў энергетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці інжынер-электрык. У 2003 годзе атрымаў дыплом магістра дзяржаўнага кіравання ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце УкраіныЮрась Губарэвіч.

Вярнуўся ў Белаазёрск. Разам з іншымі актывістамі на мясцовыя выбары 2003 года яны вылучылі на большасць акруг кандыдатаў і выйгралі. Дэмакраты атрымалі большасць, а Юрый Губарэвіч, як лідар гэтай групы, з’яўляўся намеснікам старшыні Белаазёрскага гарсавета ў сакавіку-снежні 2003 года. Пасля давыбараў быў пазбаўлены пасады. Да 2007 года — дэпутат Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 2003—2004 гадах — рэгіянальны прадстаўнік па Брэсцкай вобласці ЗАТ «АНК Белраснафтахімрэсурс».

У 2003—2008 гадах — старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ. У 2004—2005 гадах — дырэктар, намеснік дырэктара рэкламна-выдавецкага ПУП «Палард». У 2004 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў. З 2006 года — намеснік дырэктара аналітычнага аддзела ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва „Еўрапейская хваля“». У 2006 годзе — давераная асоба і кіраўнік Брэсцкага штаба Аляксандра Мілінкевіча на прэзідэнцкіх выбарах.

У 2007—2009 гадах — намеснік старшыні Партыі БНФ. У 2007 годзе абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе. У 2008 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў.

У 2012 годзе абраны першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду», у кастрычніку 2016 года — старшынёй арганізацыіhttps://www.svaboda.org/a/28057018.html. У 2016 годзе балатаваўся ў Мінску.

У 2017 годзе прыняў удзел у «Маршах недармаедаў» у Мінску і Маладзечне. Пасля акцыі ў Маладзечне быў затрыманы і 11 сакавіка асуджаны на 15 сутак арышту. У 2018 годзе — кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсаветаpyx.by .

Вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Удзельнік прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года. Прымаў удзел у праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі: лідыраваў пасля першага этапу, на другім — заняў другое месца. Трэці этап (Кангрэс дэмсіл) не адбыўся праз COVID-19.

19 чэрвеня 2020 года асуджаны на 15 сутак за пікет па зборы подпісаў: суд палічыў яго несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам. Пазней зняў кандыдатуру, заявіўшы, што ў выбарах «няма рэшткаў вяршэнства закону».

Падчас пратэстаў 2020 года стаў сябрам Каардынацыйнай рады. 2 верасня дапытаны як сведка па справе аб дзейнасці Рады. Перадаў заяву ў СК аб узбуджэнні справы па ч. 3 арт. 357 КК у дачыненні да «грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі», якому інкрымінуюцца фальсіфікацыі выбараў і захоп улады.

Падаў у Цэнтральную выбарчую камісію заяву, спіс ініцыятыўнай групы і іншыя неабходныя дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

29 кастрычніка 2024 года Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Губарэвіча. Паводле тлумачэння ЦВК, прычынай стаў «непрадбачаны законам» спосаб падачы дакументаў — праз электронную пошту.

Грамадская дзейнасць пасля 2020 Адказны па пытаннях рэгіянальнага развіцця ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве.

З лістапада 2022 года — намеснік Паўла Латушкі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі па транзіце ўлады. Курыруе працу па падрыхтоўцы кадравага рэзерву для новай Беларусі.

У красавіку 2025 года абраны каардынатарам ад Каардынацыйнай рады ў групу па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе.

Удзельнік усіх трох скліканняў Каардынацыйнай рады. У трэцім скліканні — каардынатар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»», кіраўнік камісіі па рэформах і падрыхтоўцы пераходнага перыяду.

Сям’я Разведзены, мае дзвюх дачок.

Глядзіце таксама Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020) — ру-версія

Зноскі Еўрарадыё: Вынікі праймерыз адзінага кандыдата Радыё Свабода: Кангрэс дэмсіл не адбыўся праз COVID-19 Белсат: Губарэвіч асуджаны на 15 сутак за пікет Губарэвіч стаў сябрам Каардынацыйнай рады Наша Ніва: Губарэвіч перадаў заяву супраць Лукашэнкі Zerkalo.io: Губарэвіч — намеснік Латушкі па транзіце ўлады Наша Ніва: Губарэвіч каардынатар групы па знешняй дапамозе, красавік 2025

Спасылкі Юрый Губарэвіч

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Маладога Фронту Катэгорыя:Члены Партыі БНФ Катэгорыя:Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Катэгорыя:Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Катэгорыя:Члены фракцыі Кааліцыя Латушкі і рух «За свабоду»