Брандэнбург () — правінцыя каралеўства Прусія і Вольнай дзяржавы Прусія. З’яўляючыся калыскай прускай дзяржавы, Брандэнбургскае курфюрства афіцыйна стала правінцыяй Прусіі толькі пасля распаду Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1806 годзе. У 1815 годзе ў выніку прускіх адміністрацыйных рэформ правінцыя была рэарганізавана і атрымала новыя граніцы. Пасля 1945 года большая частка Брандэнбурга была перададзена Польшчы. На астатняй тэрыторыі ў 1947 годзе была створана зямля Брандэнбург.
Гісторыя
Ядро прускай дзяржавы thumb|370px|Правінцыі Каралеўства Прусія у 1806 годзе Брандэнбург з самага пачатку з’яўляўся неад’емнай часткай прускай дзяржавы. Яшчэ ў 1618 годзе брандэнбургскія Гогенцолерны атрымалі ў спадчыну прускае герцагства, у выніку чаго была ўтворана асабістая унія Брандэнбург-Прусія і курфюрсты Брандэнбурга адначасова станавіліся герцагамі Прусіі. Пасля таго як брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых III у 1701 годзе абвясціў сябе каралём Прусіі, тым самым ператварыўшы прускае герцагства ў каралеўства, назва «Прусія» паступова распаўсюдзілася і на ўсе ўладанні Гогенцолернаў як у граніцах Свяшчэннай Рымскай імперыі, так і за яе межамі, хоць фармальна яна тычылася толькі ўладанняў прускага караля за межамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пры гэтым іншыя ўладанні прускага караля, якія ўваходзілі ў Свяшчэнную Рымскую імперыю, аж да яе развалу ў 1806 годзе фармальна не з’яўляліся тэрыторыямі Каралеўства Прусія.
Рэарганізацыя правінцый У 1815 годзе па выніках Венскага кангрэса па заканчэнні вызваленчых войнаў тэрыторыя Прусіі была значна павялічана. Для лепшай арганізацыі тэрыторыі дзяржавы ў Прусіі была праведзена адміністрацыйная рэформа, якая прадугледжвала поўную перабудову правінцыйнага падзелу і заснаванне пасады обер-прэзідэнта ў правінцыях.
Правінцыя Брандэнбург у яе новых граніцах стала адной з дзесяці новаарганізаваных правінцый і ўключала курфюрства Брандэнбург разам з Ноймаркам на ўсход ад Одэра, але без Альтмарка на захад ад Эльбы (які быў уключаны ў склад правінцыі Саксонія). Акрамя таго, у новую правінцыю Брандэнбург таксама ўвайшла і Ніжняя Лужыца. Рэзідэнцыя ўрада спачатку знаходзілася ў Патсдаме, затым у 1827—1843 гадах — у Берліне, у 1843—1918 гадах — ізноў у Патсдаме, затым да 1945 года ў Шарлотэнбургу, які ў 1920 годзе стаў берлінскім раёнам.
thumb|180px|Акруга Брандэнбурга, 1878
На тэрыторыі правінцыі ў 1815/1816 гадах былі створаны тры адміністрацыйныя акругі: Адміністрацыйная акруга Франкфурт, цэнтр — Франкфурт-на-Одэры Адміністрацыйная акруга Патсдам, цэнтр — Патсдам Адміністрацыйная акруга Берлін, цэнтр — Берлін
Аднак ужо ў 1821 годзе акруга Берлін была скасавана і далучана да акругі Патсдам. У 1881 годзе Берлін фармальна выйшаў са складу правінцыі Брандэнбург, атрымаўшы правінцыйныя правы на самакіраванне, тым не менш афіцыйна ён усё ж лічыўся як пазараённы горад у складзе акругі Патсдам. У 1920 годзе частка паселішчаў з акругі Патсдам была таксама перададзена ў склад Берліна.
1 красавіка 1881 года Берлін выйшаў з правінцыйнага саюза з Брандэнбургам і атрымаў правы правінцыі, хоць афіцыйнага статусу правінцыі горад так і не здабыў. У 1920 годзе прылеглыя да Берліна тэрыторыі ўвайшлі ў межы горада новага Вялікага Берліна, у тым ліку і горад Шарлотэнбург, у якім размяшчаўся ўрад правінцыі Брандэнбург.
У Трэцім рэйху
Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў і пачатку палітыкі гляйхшальтунга правінцыі фактычна страцілі сваё значэнне. Функцыі обер-прэзідэнта Брандэнбурга з гэтага часу былі перакладзены на гаўляйтараў партыйнага гау Брандэнбург.
Пасля ліквідацыі ў 1938 годзе правінцыі Позен-Заходняя Прусія ў правінцыю Брандэнбург былі ўключаны раёны Шверын-на-Варце, Мезерыц і часткова Бомст, а Брандэнбург адпаведна перадаў правінцыі Памеранія раёны Фрыдэберг і Арнсвальдэ. З 21 сакавіка 1939 года правінцыя стала афіцыйна насіць гістарычную назву Брандэнбургская марка ().
Пасля Другой сусветнай вайны У адпаведнасці з рашэннямі Патсдамскай канферэнцыі 1945 года ўсходняя частка Брандэнбурга (большая частка акругі Франкфурт) па лініі Одэр — Найсэ дасталася Польшчы і ў наш час уваходзіць у склад Любушскага ваяводства.
Заходняя частка былой правінцыі Брандэнбург (без Берліна) у 1946 годзе ўтварыла зямлю Брандэнбург у складзе савецкай акупацыйнай зоны, якая ў 1949 годзе стала адной з зямель Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Аднак ужо ў 1952 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы ў ГДР усе землі былі ліквідаваны, а на іх месцы былі ўтвораны 15 акруг. Пасля уз’яднання Германіі ў 1990 годзе была зноў утворана сучасная зямля Брандэнбург, якая, аднак, трохі адрозніваецца ў граніцах ад сваёй папярэдніцы. Ні ва ўтвораным у 1946 годзе, ні ва ўзноўленым у 1990 годзе Брандэнбургу адміністрацыйныя акругі больш не ствараліся.
Геаграфія і эканоміка У рэльефе Брандэнбурга вельмі ясна выступалі два рады ўзвышшаў і два рады нізін. Паміж абедзвюма нізінамі — шырокая, плоская, ледзь прыпаднятая раўніна, зрэзаная мноствам рэк і каналаў і пакрытая балотамі і азёрамі. Шырокія прасторы займалі хваёвыя лясы і верасасовішчы. Пераважалі пясчаныя глебы; на ўзвышшах — глеба гліністая з лёгкай прымешкай чарназёму. Найбуйнешай ракой правінцыі з’яўляўся Одэр са сваімі прытокамі Варта, Нетцэ, Стобераў (Stobberow), Вельзэ, Фінаў (Finow), Найсэ і Бобер. Усяго на тэрыторыі правінцыі знаходзілася да 600 азёр з агульнай вадзяной плошчай у 580 кв. км. Па развіцці вадзяных шляхоў зносін Брандэнбург займаў першае месца сярод іншых прускіх правінцый.
Важнымі галінамі здабыўной прамысловасці Брандэнбурга з’яўлялася здабыча торфу, бурага вуглю, вапны, гіпсу, каменнай солі і гліны. Вялікія лясы — пераважна хваёвыя, але таксама і ліставыя, давалі мноства ляснога матэрыялу. Галоўнымі земляробчымі прадуктамі правінцыі былі ячмень і жыта, часткова пшаніца, затым грэчка і кармавая трава. Таксама культывавалася бульба, цукровы бурак, лён, пянька, марэна і фарбоўнік, а таксама, пераважна ў вялікіх маёнтках — рапс. Апрацоўваўся і тытунь. Значнай галіной сельскай гаспадаркі таксама з’яўлялася жывёлагадоўля. Брандэнбург з’яўляўся асноўным пастаўшчыком шэрсці ў Прусіі. Значна былі развіты рыбалоўства, паляванне і пчалярства. Таксама вялікага значэння дасягнула шаўкаводства.
Фабрычная дзейнасць правінцыі атрымала ў найноўшы час незвычайнае развіццё. Акрамя Берліна, цэнтрамі апрацоўчай прамысловасці з’яўляліся гарады Патсдам, Шпандау, Брандэнбург, Ратэнаў, Ораніенбург, Нойштат-Эберсвальдэ, Прэнцлау, Лукенвальдэ, Ютэрбаг, Франкфурт, Ландсберг, Штэрнберг, Зомерфельд, Котбус, Лукау, Фінстэрвальдэ, Калау і Зорау. Самымі значнымі галінамі фабрычнай дзейнасці ў правінцыі з’яўляліся шарсцяная, суконная і палатняная вытворчасці, фабрыкацыя шаўковых і паўшаўковых матэрый і афарбоўванне іх. Таксама ў правінцыі мелася мноства фабрык, якія выраблялі пазументавы тавар, хусткі, набіваны паркаль, папяровыя тканіны. Значнымі былі таксама гарбарні, тытунёвыя фабрыкі, паравыя млыны, машынабудаўнічыя заводы, фабрыкі бронзавых вырабаў, чыгуналіцейныя і жалезаапрацоўчыя заводы, заводы меднакацельныя і латуневых вырабаў, шкляныя і фарфоравыя фабрыкі, заводы па вытворчасці гліняных вырабаў, хімічныя лабараторыі, мылаварныя і свячныя фабрыкі. Вельмі значным было таксама і вінакурэнне, асабліва бульбяное.
Насельніцтва
Статыстычныя даныя thumb|370px|Правінцыя Брандэнбург і горад Берлін, 1905 год
У 1881 годзе горад Берлін быў вылучаны з правінцыі Брандэнбург у самастойную адміністрацыйную адзінку, хоць і не быў збудаваны ў ранг самастойнай правінцыі. Такім чынам, тэрыторыя Брандэнбурга без Берліна склала ў 1881 годзе 39.838 км² (разам з Берлінам — 39.893 км²). Насельніцтва Брандэнбурга (без Берліна) у 1885 годзе складала 2.342.411 чалавек, большасць з якіх складалі немцы за выключэннем каля 45 тысяч вендаў у Ніжняй Лужыцы. Пераважная большасць насельніцтва (амаль 2,3 мільёна чалавек) правінцыі належала да пратэстантаў. Таксама мелася каля 58 тысяч каталікоў і 12 тысяч яўрэяў.
Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Брандэнбург у 1900 годзе:Provinz Brandenburg // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900
Административный округПлощадь, км²Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Патсдам20.639,661.929.304146Акруга Франкфурт19.198,181.179.250175Усяго па правінцыі39.837,843.108.5543111
У 1920 годзе тэрыторыя Берліна была значна пашырана за кошт навакольных раёнаў. Да насельніцтва старога Берліна ў 1,9 млн чалавек дадалося яшчэ каля 1,9 млн жыхароў, у тым ліку 1,2 млн чалавек з 7 былых самастойных гарадоў, такіх як, напрыклад, Шарлотэнбург, Шпандау, Шонеберг і Кёпенік. Такім чынам, Вялікі Берлін ахапіў тэрыторыю ў 878 км².
thumb|250px|Правінцыя Брандэнбург на карце Германіі ў 1925 годзе (ужо без Берліна)
Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Брандэнбург у 1925 годзе:Die Provinz Brandenburg im Uberblick
Адміністрацыйная акругаПлошча, км²Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Патсдам19.8361.299.894145Акруга Франкфурт19.2001.292.525175Усяго па правінцыі39.0362.592.4193110
Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 92,1 % — пратэстанты; 5,3 % — каталікі; 0,1 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 0,3 % — яўрэі; 2,1 % — іншыя канфесіі.
Плошча і колькасць насельніцтва правінцыі і асобных яе адміністрацыйных акруг станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года:
Адміністрацыйная акругаПлошча, км²Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Патсдам19.886,251.691.343145Акруга Франкфурт18.387,961.316.590175Усяго па правінцыі38.274,213.007.9333110
Гарадское і сельскае насельніцтва Размеркаванне насельніцтва па розных тыпах населеных пунктаў у залежнасці ад іх велічыні па агульнай колькасці жыхароў, паводле даных перапісу насельніцтва 1925 года і станам на 17 мая 1939 года: ГодДоля насельніцтва па катэгорыях населеных пунктаў па колькасці жыхароўменш за 2.000 жыхароў2.000 — 100.000 жыхароўбольш за 100.000 жыхароў192550,6 %49,4 %0,0 %193938,7 %56,8 %4,5 %
Найбуйнейшымі гарадамі правінцыі Брандэнбург з’яўляліся (паводле даных 1925 года): Франкфурт-на-Одэры (акруга Франкфурт) — 70.884 чал. Патсдам (акруга Патсдам) — 64.203 чал. Брандэнбург (акруга Патсдам) — 59.297 чал. Котбус (акруга Франкфурт) — 50.432 чал. Ландсберг (акруга Франкфурт) — 43.303 чал. Губен (акруга Франкфурт) — 40.636 чал. Форст (акруга Франкфурт) — 35.962 чал.
Обер-прэзідэнты thumb|240px|Герб правінцыі Брандэнбург Пасада обер-прэзідэнта ўведзены ў Прусіі паводле ўказу ад 30 красавіка 1815 года пра паляпшэнне арганізацыі правінцыйнага кіравання ().
ГадыОбер-прэзідэнтПартыя1815—18241825—18401840—18481848—18491849—18501850—18621862—18621862—18791879—1899Генрых фон Ахенбах1899—1905Тэабальд фон Бетман-Гольвег1905—19091909—19101910—19141914—19171917—19191919—1933НДП1933—1936Вільгельм КубэНСДАП1936—1945Эміль ШцюрцНСДАП
Літаратура Pestalozziverein der Provinz Brandenburg (Hrsg.): Die Provinz Brandenburg in Wort und Bild, Berlin W 9, Verlag von Julius Klinkhardt, 1900; (Reprint: Weltbild Verlag GmbH, Augsburg 1999, ISBN 3-86047-209-7) Fabian Scheffczyk: Der Provinzialverband der preußischen Provinz Brandenburg 1933—1945. Regionale Leistungs- und Lenkungsverwaltung im Nationalsozialismus, Mohr Siebeck, Tübingen 2008, ISBN 3-16-149761-9
Спасылкі Deutsche Verwaltungsgeschichte: Preußische Provinz Brandenburg Territoriale Veränderungen in Deutschland: Provinz Mark Brandenburg Provinz Brandenburg (Markgrafschaft Brandenburg)
Катэгорыя:Гісторыя Брандэнбурга Катэгорыя:Правінцыі Прусіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1806 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1815 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1947 годзе Катэгорыя:1806 год у Германіі