То́шчыца — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 119 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Рака пачынаецца з меліярацыйнай сеткі ва ўрочышчы Трасцяное БалотаЛіст карты N-36-85. Выданне 1978 г. за 1,5 км у напрамку на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Лудчыцы. Упадае ў Дняпро прыкладна за 1,8 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжняя Тошчыца. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча амаль цалкам каналізаванае. Асноўны прыток — Гнілка (правы).

Каля ракі вёскі Красны Бераг, Верхняя Тошчыца, Первае Мая, Ніжняя Тошчыца.

Літаратура  — С. 95.

Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г. Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна