Юдзіта Пржэмыслаўна (), (каля 1202 — 2 чэрвеня 1230 года) — чэшская прынцэса з роду Пржэмыславічаў, дачка чэшскага караля Пржэмысла Отакара I і Канстанцыі. Жонка карынтыйскага герцага Бернарда.
Паходжанне Юдзіта была старэйшай дачкой караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I і яго другой жонкі Канстанцыі Венгерскай. Па бацькаўскай лініі яна даводзілася ўнучкай чэшскаму князю Уладзіславу II, удзельніку Другога крыжовага паходу, які атрымаў у 1158 годзе спадчынны каралеўскі тытул ад Фрыдрыха Барбаросы за ўдзел у яго паходах, і Юдзіце Цюрынгскай. Па матчынай лініі была ўнучкай караля Венгрыі Белы III і антыяхійскай князёўны Агнесы.
Шлюб і дзеці
У 1213 годзе Юдзіта выйшла замуж за герцага карынтыйскага Бернарда. Сярэдневяковы храніст Іаан з Віктрынга, які быў капеланам і сакратаром у Генрыха Харутанскага, звязваў іх шлюб з рамантычнай гісторыяй кахання з першага позірку.
У шлюбе Юдзіты і Бернарда было чацвёра дзяцей: Ульрых III (герцаг Карынтыі) Філіп Маргарыта Бернард
Імаверна, Юдзіта памерла пры родах сына Бернарда ў 1230 годзе.
Літаратура Žemlička J., Počátky Čech královských 1198—1253, Praha 2002.
Катэгорыя:Пржэмысловічы Катэгорыя:Шпангаймы Катэгорыя:Чэшскія прынцэсы Катэгорыя:Гісторыя Карынтыі Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIII стагоддзя Катэгорыя:Памерлі пры родах