Паўднё́ва-Усхо́дні фронт — адзін з франтоў Чырвонай Арміі на пачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны. Утвораны 5 жніўня 1942 года з выкарыстаннем часткі падраздзяленняў Сталінградскага фронту. У склад Паўднёва-Усходняга фронту ўваходзілі 51-я, 57-я і 64-я арміі, а пасля і 1-я гвардзейская, 62-я, 28-я і 8-я паветраная арміі.
Фронт дзейнічаў на паўднёвым фасе знешняга абарончага абвода Сталінграда. У аператыўным падначаленні фронту знаходзілася таксама Волжская ваенная флатылія, Сталінградская ваенная акруга і Сталінградскі раён СПА.
28 верасня 1942 года быў ператвораны ў Сталінградскі фронт.
Камандуючы фронтам: генерал-палкоўнік А. І. Яроменка.
Члены ваеннага савета: брыгадны камісар (у жніўні 1942 года) і М. С. Хрушчоў (з верасня 1942 года).
Начальнік штаба: генерал-маёр Г. Ф. Захараў.
Спасылкі
Паўднёва-Усходні фронт Страты асабістага складу Паўднёва-Усходні фронт
Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Катэгорыя:Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны