Пра́вілы адбо́ру ў фізіцы — умовы, якія вызначаюць магчымасць пераходу квантавых сістэм (ядраў, атамаў, малекул і інш.) з пачатковага стану ў канчатковы пры фізічных працэсах, звязаных з выпрамяненнем і паглынаннем энергіі.

Правілы адбору выражаюць выкананне пэўных законаў захавання ў дадзеным працэсе і фармулююцца ў выглядзе суадносін паміж квантавымі лікамі. Аснова тэарэтычнага вызначэння правіл адбору — патрабаванне адрознення ад нуля імавернасці пераходу паміж пачатковым і канчатковым станамі сістэмы, напрыклад, імавернасць дыпольных пераходаў, звязаных з выпрамяненнем святла атамам, адрозніваецца ад нуля пры змене квантавых лікаў: , , або (за выключэннем, калі у пачатковым і канчатковым станах), дзе , і  — адпаведна квантавыя лікі поўнага моманту імпульсу электроннай абалонкі, арбітальнага моманту і агульнага спінавага моманту электронаў.

Пераходы, якія падпарадкоўваюцца правілам адбору дыпольнага выпрамянення, называюцца дазволенымі, у адваротным выпадку — забароненымі (іх імавернасць у атамах вельмі малая).

Адпаведныя правілы адбору існуюць у ядзернай спектраскапіі і фізіцы элементарных часціц.

Літаратура С. 97.

Спасылкі Отбора правила // Физическая энциклопедия

Катэгорыя:Спектраскапія Катэгорыя:Квантавая механіка