Федэральныя ўладанні () - асобнае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе Венесуэлы. Фармальны адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца на востраве Гран-Роке. Фактычна кіруецца міністэрствам унутраных спраў.
Насельніцтва (2013 г.) - 6 500 чал.
Гісторыя Федэральныя ўладанні Венесуэлы як асобнае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне былі абвешчаны ў 1871 г. пад назвай Федэральная тэрыторыя Калон. У яе склад увайшла большасць астравоў Венесуэлы ў Карыбскім моры. У 2011 г. Прэзідэнт Уга Чавес абвясціў, што федэральныя ўладанні атрымалі імя Франсіска Міранды.
Геаграфія У склад Федэральных уладанняў Венесуэлы ўваходзіць 12 груп астравоў у Карыбскім моры: Авес (архіпелаг) Авес (востраў) Бланкілья Ла-Сола Ла-Тартуга Лос-Монхес Лос-Рокес Лос-Тэстыгас Лос-Фрайлес Лос-Эрманас Орчыла Патас
Спасылкі Dependencias Federales - Venezuela Venezuela Insular: estado Nueva Esparta y Dependencias Federales-Geografía de Venezuela
Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Венесуэлы