Торберн Улаф Бергман (; , Катарынберг — , Мэдэві) — шведскі хімік і мінералог.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і каралеўскага судовага прыстава Бартольда Бергмана і яго жонкі Сары Хаг. Вучыўся ва Упсальскім універсітэце, у якім ў 1758 годзе атрымаў доктарскую ступень. Затым ён выкладаў у гэтым універсітэце фізіку і матэматыку, а з 1767 года стаў прафесарам хіміі і мінералогіі, на пасадзе якога працаваў да канца жыцця. У 1764 годзе Бергман быў абраны членам Каралеўскай шведскай акадэміі навук.

У 1771 годзе ажаніўся з Маргарэт Катарынай Траст. У 1976 годзе ў гонар Торберна Бергмана названы кратар на Месяцы.