ОКХ ад () — вярхоўнае камандаванне сухапутных сіл вермахта з 1936 па 1945 год. Знаходзілася ў Вюнсдорфе пад Цосенам.
Пры галоўнакамандуючым Сухапутных войскаў знаходзіўся Генеральны Штаб (), які з'яўляўся спадчыннікам імперскага Генеральнага штаба Германіі.
На працягу амаль усёй II сусветнай вайны (са снежня 1941 па канец красавіка 1945) ОКХ фармальна не падпарадкоўваўся ОКВ () — вярхоўнаму галоўнакамандаваню вермахта. ОКХ пад кіраўніцтвам Гітлера фактычна з'яўлялася камандаваннем Усходнееўрапейскага тэатра ваенных дзеянняў, у той час як ОКВ командавала Заходнееўрапейскім тэатрам.
Галоўнакамандуючыя Сухапутнымі войскамі Генерал-палкоўнік Вернер фон Фрыч, 1 студзеня 1934 — 4 лютага 1938. Генерал-фельдмаршал Вальтэр фон Браўхіч, 4 лютага 1938 — 19 снежня 1941. Адольф Гітлер, 19 снежня 1941 — 30 красавіка 1945. Генерал-фельдмаршал Фердынанд Шорнер, 30 красавіка 1945 — 8 мая 1945.
Начальнікі генеральнага штаба Сухапутных войскаў генерал артылерыі Людвіг Бек (1 кастрычніка 1933 — 31 жніўня 1938) генерал-палкоўнік Франц Гальдэр (1 верасня 1938 — 24 верасня 1942 г.) генерал-палкоўнік Курт Цэйтцлер (24 верасня 1942 — 10 чэрвеня 1944 г.) генерал-лейтэнант Адольф Хойзінгер (10 чэрвеня 1944 — 21 ліпеня 1944) генерал-палкоўнік Хайнц Гудэрыян (21 ліпеня 1944 — 28 сакавіка 1945) генерал пяхоты Ганс Крэбс (1 красавіка 1945 — 30 красавіка 1945) генерал-фельдмаршал Вільгельм Кейтэль (1 мая 1945 — 13 мая 1945) генерал-палкоўнік Альфрэд Іодль (13 мая 1945 — 23 мая 1945)
Літаратура Geoffrey P. Megargee, Hitler und die Generäle. Das Ringen um die Führung der Wehrmacht 1933-1945. (Paderborn 2006) Hoffmann, Hans-Albert: "Die deutsche Heeresführung im у Zweiten Weltkrieg", Friedland 2011, ISBN 978-3-942477-08-6 Катэгорыя:Вермахт