Анжаліка Борыс (; ) — настаўніца і польская грамадская дзяячка ў Беларусі. Кіраўнік Саюза палякаў на Беларусі (абрана ў 2005, 2009, 2016), які не прызнаецца ўрадам Аляксандра Лукашэнкі.

Біяграфія Нарадзілася 14 кастрычніка 1973 года ў вёсцы Грабяні Гродзенскага раёна. Скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Падліпкі на Гродзеншчыне, а потым — педагагічны тэхнікум у Замосці (Польшча). Атрымала вышэйшую педагагічную адукацыю ў Беластоку. Пасля навучання вярнулася ў Беларусь, каб выкладаць польскую мову ў польскай школе ў Гродне і ў Адэльску. У 1995 годзе стала членам Саюзу палякаў на Беларусі (СПБ), а праз тры гады — кіраўніком яго адукацыйнага аддзела. На шостым з’ездзе СПБ у сакавіку 2005 года абрана кіраўніком Саюза, што выклікала незапакоенасць дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь. Змяніла на гэтай пасадзе Тадэвуша Кручкоўскага, які імкнуўся да супрацоўніцтва з уладамі. 12 мая 2005 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь скасавала вынікі выбараў.

За сваю дзейнасць неаднаразова сутыкалася з беларускай праваахоўнай сістэмай. Пачынаючы з 2005 года шматразова выклікалася на допыты ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, пракуратуру. Некалькі разоў атрымлівала штрафы ці арыштоўвалася. 9 чэрвеня 2008 года атрымала штраф у памеры 1,4 млн беларускіх рублёў (больш чым за 400 еўра) за арганізацыю 2 мая 2008 года ў Гродне канцэрту польскага гурта Lombard.

15 сакавіка 2009 года другі раз была абрана кіраўніком незарэгістраванага Саюза палякаў на Беларусі. У снежні 2016 года зноў узначаліла аб’яднанне.

23 сакавіка 2021 года была затрымана і асуджана на 15 сутак. 25 сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што распачала крымінальную справу ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага Саюза палякаў Анжалікі Борыс і іншых асоб па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусь (распальванне варожасці). Борыс і іншых абвінавачвалі ў правядзенні масавых мерапрыемстваў, падчас якіх нібыта ўшаноўваліся ўдзельнікі антысавецкіх бандфарміраванняў, а іх дзеянні нібыта пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народаt.me/prokuraturabelarusnn.by.

Вызвалена з-пад варты ў сакавіку 2022 года, яе адвезлі ў вёску Грабяні, дзе загадалі заставацца пад хатнім арыштам у доме маці. Яшчэ цераз год паведамлена аб спыненні справы «ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства»t.me/belsat.

Крыніцы

Спасылкі Charter97: «Милиция проверяет главу Союза поляков Анжелику Борис» Біяграфія на старонцы СПБ Біяграфія на старонцы часопіса «Wprost» Старонка Анжалікі Борыс на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Выпускнікі Беластоцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Саюз палякаў на Беларусі Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»